Ігар Случак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Случак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 кастрычніка 1984 (39 гадоў)
Сьвяцілавічы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль 100 гадоў БНР

І́гар Уладзі́меравіч Случа́к (нар. 1984, Сьвяцілавічы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі юрыст[1], беларускі палітык[2][3][4][5].

Балятаваўся на выбарах ў Палату Прадстаўнікоў Беларусі 2012 году па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34[6]. Зь 2019 году пражываў з жонкай Алінай Нагорнай і сынам Стэфанам у пасёлку Перасека Рагачоўскага раёну (Гомельская вобласьць).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным машынабудаўнічым тэхнікуме, пасьля на юрыдычных факультэтах Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны[7] і Тартускага ўнівэрсытэту (Эстонія)[8][9] па спэцыяльнасьць — «Правазнаўства».

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа кампаніі «Справаводзтва па-беларуску!». Адказы раённых і гарадзкіх выканаўчых камітэтаў. Чырвоным — адказы па-расейску, жоўтым — спачатку па-расейску, пасьля па-беларуску, зялёным — па-беларуску, шэрым — няма адказу

Быў даверанай асобай кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 2007 году й парлямэнцкіх выбарах 2008 году. У 2010 і 2014 годзе балятаваўся ў дэпутаты Гомельскага гарадзкога Савету дэпутатаў[10], у 2014 годзе — у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў. На выбарах ў Палату Прадстаўнікоў Беларусі 2012 году па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 набраў 4,9% галасоў (2267 чалавек) і заняў 3 месца з чатырох кандыдатаў[11].

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 ліпеня 2009 году распачаў грамадзянскую ініцыятыву «Справаводзтва па-беларуску!»[12], мэтаю якой зьяўляецца перавод справаводзтва ў дзяржаўных і іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, зьмяненьне заканадаўства аб мовах і павышэньне статусу беларускай мовы ў Беларусі[13][14][15][16][17][18]. Як працяг лябіяваньня заканадаўчых зьменаў у кірунку павышэньня статусу беларускай мовы была ініцыятыва пэрсанальнага звароту да кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Парлямэнту Беларусі з прапановаю ўнясеньня зьменаў у закон «Аб мовах» [19][20][21], а таксама ў Законы «Аб абароне правоў спажыўцоў»[22][23][24][25] і «Аб рэкляме»[26]. 18—19 ліпеня 2009 году быў дэлегатам 5-га Зьезду беларусаў сьвету ад Эстоніі, дзе на той час навучаўся[27].

31 сакавіка 2010 году ініцыяваў доўгатэрміновую пэрсанальную кампанію «Народны дэпутат», скіраваную на вырашэньне праблем гараджан у сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і прававой сфэры.[28]. Зьяўляўся сябрам грамадзкага аб’яднаньня «Прававая Ініцыятыва»[29].

У выніку штодзённай перапіскі з дэпутатамі і чыноўнікамі ў Закон Беларусі «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў» унесьлі зьмяненьні, паводле якіх адказ даецца на мове звароту[27]. У жніўні 2015 году гарадзенскі футбольны клюб «Нёман» у адказ на зварот Ігара Случака паабяцаў пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў сваёй дзейнасьці. На Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2016 году запусьцілі беларускамоўную вэрсію вэб-бачыны «Нёману» і разьмясьцілі ў Сеціве відэаролік па-беларуску з удзелам футбалістаў, сярод якіх быў Павал Забелін[30]. У 2016 годзе распачаў паўсядзённую кампанію зваротаў наконт парушэньняў Закону «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»[27].

27 студзеня 2017 году ў адказ на зварот Случака Суд Навабеліцкага раёну Гомля (судзьдзя Зьміцер Казлоў) спагнаў з 24-гадовага месьціча 230 рублёў (120 даляраў) за абразьлівы камэнтар пра беларускую мову ў сацыяльнай сетцы «Ў кантакце». Спагнаньне складала 10 базавых велічыняў, што было найбольшым паводле артыкулу 9.22 Кодэксу Беларусу аб адміністрацыйных правапарушэньнях[31]. 9 кастрычніка 2018 году разам з Алінай Нагорнай выдаў кішэнную брашуру «Абаронім мову». Першая частка брашуры ўтрумлівала парады, інструкцыі і прыклады напісаньня зваротаў аб парушэньні моўных правоў. Другая частка дапаможніка зьмяшчала вытрымкі з заканадаўства Беларусі пра моўныя правы, у тым ліку з 4-х законаў Беларусі — «Аб дзяржаўнай службе», «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў», «Аб мовах» і «Аб натарыяце». Тамсама прыводзіліся дапаможныя ўрыўкі з Канстытуцыі Беларусі і 5 кодэксаўаб адукацыі і аб судовым ладзе ды 3-х працэсуальных: Гаспадарчага працэсуальнага, Грамадзянскага працэсуальнага і Крымінальна-працэсуальнага. Дызайн вокладкі выканаў Аляксандар Арсёнаў[32]. 9 красавіка 2019 году разам з Алінай Нагорнай распачаў ініцыятыву «Умовы для мовы» для сачэньня за разьмяшчэньнем выканкамамі асноўных зьвестак на сайтах па-беларуску. Паводле Пастановы Савету міністраў Беларусі ад 23 кастрычніка 2017 году № 797 гэтая ўмова набыла моц 1 студзеня 2019 году[33]. 16 ліпеня 2019 году ў межах кампаніі «Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску» ад ініцыятывы «Умовы для мовы» ў Баранавічах замянілі дарожны знак па вуліцы Леніна на беларускамоўны ў адпаведнасьці з Правіламі дарожнага руху і СТБ[34]. 29 ліпеня 2019 году Ігар Случак дамогся такой замены ў Слуцку[35]. 9 студзеня 2020 году выдаў дзіцячую кнігу вершаў Лізы Шміт «Кошык вожыка», сабраўшы ахвяраваньні каля 200 чалавек на пляцоўцы «Талака». Кнігі перадалі ў дзіцячыя сады Слуцка і 30 дзіцячых садкоў Слуцкага раёну[36]. У лютым 2020 году ў адказ на зварот Ігара Случака і салігорскага шахтара Глеба Сандраса ў Менскі гарвыканкам з тэставальніцы «Эпаму» спагналі 270 рублёў (110 $) за абразу беларускай мовы ў сацсетцы «Фэйсбук». Папярэдне ў сьнежні 2019 году яе звольнілі з «Эпаму» за абразьлівыя і незаконныя паводзіны, якія «ідуць насуперак карпаратыўнай культуры»[37]. 16 чэрвеня 2020 году вярнуў герб «Пагоня» на памятны крыж героям Слуцкага збройнага чыну ў Грозаве (Капыльскі раён)[38].

Культурніцкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў адным з заснавальнікаў беларускамоўнага друкаванага сродку масавай інфармацыі — малатыражнай (299 асобнікаў) газэты «Гомельскія Навінкі», што выходзіць з 2007 году. У 20102011 зьяўляўся намесьнікам старшыні Гомельскае мескае арганізацыі Грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Займаецца дасьледваньнем гісторыі беларускага студэнцтва Тартускага ўнівэрсытэту ў пэрыяд з 1632 па 1918 гады[8]. Асноўная тэматыка дасьледаваньняў зьвязана з вывучэньнем пэрыяду навучаньня ў Тартускім унівэрсытэце Антона Луцкевіча, Усевалада Ігнатоўскага, Радаслава Астроўскага, а таксама студэнтаў Гомельшчыны[9] і беларускіх студэнцкіх арганізацыяў Тартускага ўнівэрсытэту.

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« У нас жа абсалютна дзікая сытуацыя. Кажуць, маўляў, беларусы ня хочуць размаўляць па-беларуску. А чаму ім па-расейску хочацца? Таму што законы — па-расейску, абслугоўваньне — па-расейску, этыкеткі — па-расейску, унівэрсытэты — па-расейску.

Я калі прыйшоў у тэхнікум пасьля беларускамоўнай школы, не разумеў тэрмінаў, таму што па-беларуску яны гучалі зусім інакш. Мне давялося зноў перавучвацца на расейскую мову. Хіба я хацеў па-расейску вучыцца? Ды ў мяне не было ніякага выбару. І ва ўсіх няма выбару. [39]

»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «У нашай вёсцы дзеці кпілі з тых, хто размаўляе па-расейску». Юрыст Ігар Случак у «Мове нанова»
  2. ^ Политик из Гомеля намерен стать «народным депутатом»
  3. ^ Малады палітык з Гомелю, Ігар Случак зьвярнуўся да кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча з просьбай папярэдзіць аб наступнай дэвальвацыі беларускага рубля.(недаступная спасылка)
  4. ^ Дэпутацкі маразм на моўным грунце ў Беларусі
  5. ^ Депутатський маразм на мовному ґрунті в Білорусі
  6. ^ Избирательный округ Гомельский-Советский № 34
  7. ^ Игорь Случак. Станет ли «учреждение образования» настоящим университетом? «Народная Воля»
  8. ^ а б Ігар Случак. БНР задумлялася і тут. «Наша Ніва»
  9. ^ а б Ці могуць штрафы за абразу мовы дапамагчы ў яе папулярызацыі?
  10. ^ Партии приступили к выдвижению представителей в участковые комиссии
  11. ^ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года (рас.)
  12. ^ Пэрсанальная кампанія Ігара Случака «Справаводства па-беларуску!»(недаступная спасылка)
  13. ^ Ці будзе справаводства беларускамоўным? «Народная Воля»
  14. ^ Ігар Случак. Чаму няма месца беларускамоўю ў Беларусі, або Ці можна лічыць маю перапіску з чыноўнікамі «законченной» «Народная Воля»
  15. ^ Хойникский исполком белорусизироваться не желает, ссылаясь на президента
  16. ^ ТБМ предлагает назначать на должность судей людей, владеющих белорусским языком
  17. ^ Ігар Случак. Гульня з лічбамі, мовай і беларусамі "Наша Ніва"
  18. ^ Калі чыноўнікі загавораць па-беларуску?
  19. ^ Каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак накіраваў кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пэрсанальную прапанову ўнесці змены ў Закон аб мовах.
  20. ^ Координатор кампании «Делопроизводство по-белорусски!» Игорь Случак направил каждому из 110 депутатов Палаты представителей персональное предложение внести изменения в закон «О языках».
  21. ^ У палаце прадстаўнікоў лічаць «немэтазгоднай» і «выдатковай» падтрымку беларускай мовы
  22. ^ [http://nn.by/?c=ar&i=182062 Змяненні ў законе «Аб абароне правоў спажыўцоў» могуць замацаваць статус беларускай мовы як практычна непатрэбнай http://nn.by/?c=ar&i=182062&mo=2fad4b103c73e5a577ad355e81daf5e34d9b63f1]
  23. ^ Ігар Случак даслаў лісты ўсім таварыствам абароны спажыўцоў
  24. ^ Этыкеткі толькі па-беларуску забароненыя паводле СТБ 1100-2016? Так, але не зусім
  25. ^ «Беларуская таксама дзяржаўная». Матолька і Случак стварылі петыцыю за дзве мовы на этыкетках
  26. ^ Ці выратуе родную мову квота на рэкламу па-беларуску?
  27. ^ а б в Віталь Цыганкоў. «Хтосьці думае, што я ад гэтага кайфую. Наадварот, мне брыдка гэтым займацца» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 16 чэрвеня 2017 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  28. ^ Политик из Гомеля намерен стать «народным депутатом» при любом случае
  29. ^ Працяг разгляду справы Ігара Случака — 31 жніўня(недаступная спасылка)
  30. ^ Руслан Кулевіч. Футбольны «Нёман» павіншаваў з Днём роднай мовы і запусціў беларускамоўную вэрсію сайта // Газэта «Новы час», 21 лютага 2016 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  31. ^ Улад Швядовіч. «Той камэнтар быў глупствам» // Партал «Наша ніва», 27 студзеня 2017 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  32. ^ Алена Ляшкевіч. «Моўны інспэктар» Ігар Случак адзначыў Дзень народзінаў прэзэнтацыяй кнігі // Газэта «Новы час», 9 кастрычніка 2018 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  33. ^ Зінаіда Цімошак. «Каб справа рухалася, неабходна дзяліцца досьведам» // Газэта «Новы час», 9 красавіка 2019 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  34. ^ Ігар Случак прымусіў улады зьмяніць дарожны знак // Партал «Наша ніва», 11 ліпеня 2019 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  35. ^ Марыя Верас. У Слуцку заменяць расейскамоўны знак-указальнік на беларускамоўны // Газэта «Новы час», 29 ліпеня 2019 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  36. ^ Зінаіда Цімошак. Аліна Нагорная і Ігар Случак падаравалі слуцкім дзецям «Кошык вожыка» // Газэта «Новы час», 9 студзеня 2020 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  37. ^ Аштрафавалі мянчанку, якая абражала беларускую мову // Беларуская служба Радыё «Свабода», 21 лютага 2020 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  38. ^ На крыж памяці герояў Слуцкага збройнага чыну вярнуўся герб «Пагоня» // Газэта «Новы час», 17 чэрвеня 2020 г. Праверана 27 верасьня 2021 г.
  39. ^ «Здаралася, па 20 пагроз на дзень ад расіян прыходзіла» — гутарка з культавым абаронцам мовы Ігарам Случакам // Наша ніва

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]