Ігар Бабкоў
| Ігар Бабкоў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 1964, Гомель, Беларусь |
| Грамадзянства: | Беларусь |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | паэт, раманіст, эсэіст |
| Гады творчасьці: | 1986 — дагэтуль |
| Жанр: | верш, раман, эсэ |
| Дэбют: | 1986 |
| Значныя творы: | «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» |
| Прэміі: | Прэмія Гліняны Вялес (1993), Залатая літара (2005) |
| Блог у LJ | |
Ігар Бабкоў (нар. 1964, Гомель) — беларускі паэт, філёзаф і куратар кніжнай сэрыі «Галярэя Б».
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомлі. У 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і тамсама асьпірантуру. Працуе ў інстытуце філязофіі Акадэміі навук Беларусі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Выкладае ва ўнівэрсытэтах Менска й Вільні.
Пры канцы 80-х быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленьні газэты «Наша Ніва» на пачатку 90-х, быў адным з заснавальнікаў Беларускага калегіюму, выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».
Апавяданьні, вершы й эсэ Ігара Бабкова перакладзены на польскую, украінскую, нямецкую, чэскую й вугорскую мовы. Зьяўляецца аўтарам тэкстаў да песень гурту «Новае Неба»[1].
[рэдагаваць] Творчасьць
Як адзначае Алесь Бельскі, галоўным тэматычным стрыжнем паэзіі І. Бабкова зьяўляецца тэма філязофіі быцьця. Паэт заглыбляецца ў агульначалавечыя і філязофскія пытаньні: сэнс існаваньня, душа і вечнасьць, сусьвет і зямны лёс, Бог і пошук духоўнага апірышча. Дасьледнік называе паэзію аўтара «суб’ектнадухоўнай плыньню думак і пачуцьцяў»[2].
[рэдагаваць] Творы
- 1986 «Solus Rex» — паэзія
- 1998 «Герой вайны за празрыстасьць» — паэзія
- 2001 «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік, 2008) — раман
- 2002 «Філязофія Яна Снядэцкага»
- 2005 «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» — зборнік эсэ.
- 2009 «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» — паэзія.
[рэдагаваць] Узнагароды
- 1993 Гліняны Вялес (зборнік «Solus Rex»)
- 2005 Залатая літара («Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў»)
- 2009 шорт-ліст прэміі «Angelus» (раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»)[3]
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Выбар Ігара Бабкова: Waria, MoZart і Ambasadar Krou// «Тузін Гітоў», 1 лістапада 2010
- ^ Бельскі А. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гг.). — Мн. — 1997. — 255 с.
- ^ Сярод фіналістаў прэміі Angelus — Ігар Бабкоў// «Прайдзісвет», 21 кастрычніка 2009
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- У «Доме літаратара» Ігар Бабкоў і Ганна Серэхан// «Радыё свабода», 25 кастрычніка 2010.
- Герой вайны за празрыстасьць — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998 ISBN 985-6012-50-3
| Ляўрэаты прэміі Гліняны Вялес | |
|---|---|
|
Ігар Бабкоў (1993) · Людміла Сільнова (1994) · Алесь Разанаў (1995) · Славамір Адамовіч (1996) · Лявон Вашко (1997) · Уладзімер Арлоў (1998) · Мікола Папека (1999) · Сяргей Астравец (2000) · Віктар Сьлінко (2001) · Альгерд Бахарэвіч (2002) · Пятро Васючэнка (2003) · Алена Брава (2004) · Сяргей Дубавец (2005) · Валянцін Акудовіч (2006) · Алег Мінкін (2007) · Барыс Пятровіч (2008) · Віктар Казько (2009) · Уладзімер Някляеў (2010)
|
|