Ігар Крывушэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Крывушэнка
Ігар Крывушэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лютага 1964(1964-02-10) (60 гадоў)
Менск, БССР
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1982—1984
1985—1986
1988
1989
1990—1993
1994—1995
1996
1997
Дынама Менск
Хімік Горадня
Алга Фрунзэ
Акцюбінец Актобэ
Мэталюрг Алдан
Дынама Якуцк
Селенга Ўлан-Удэ
Тарпэда-Кадзіна Магілёў
0 (0)
56 (8)
27 (1)
17 (2)
16 (0)
16 (0)
1 (0)
18 (0)
Трэнэрскія клюбы
1998
2005—2007
2008
2009—2011
2012
2012—2017
2017—2019
Тарпэда-Кадзіна Магілёў
БАТЭ Барысаў
Дынама Менск
Сыбір Новасыбірск
Шуртан Гузар
Тарпэда-БелАЗ Жодзін
Беларусь

І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нарадзіўся 10 лютага 1964 году, Менск) — беларускі футбаліст і трэнэр. У 2017—2019 гадах галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 2006 і 2007 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Менск). Першы трэнэр — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за менскае «Дынама», дубль (1980—1984), гарадзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзэнскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Мэталюрг» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, гулец-трэнэр), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпэда-Кадзіна» (1997). Працаваў трэнэрам «Тарпэда-Кадзіна» (1998), трэнэрам фарм-клюбу «Зьмена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэніраваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнэр БАТЭ. З 13 лістапада 2007 году — галоўны трэнэр менскага «Дынама». З 2011 году да ліпеня 2012 — галоўны трэнэр узбэцкага клюбу «Шуртан»[1]. У лістападзе 2012 году ўзначаліў жодзінскае «Тарпэда»-БелАЗ[2]. 1 сакавіка 2017 году прызначаны галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. У ліпені 2017 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Тарпэда»-БелАЗу[4]. 13 чэрвеня 2019 году пакінуў пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ

Тарпэда-БелАЗ

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]