Ігар Сідарук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыя, пошук

І́гар Сідару́к (нарадзіўся ў 1964) — беларускі драматург, празаік і паэт.

Нарадзіўся ў Кобрыні. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Працаваў загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцейскага тэатру лялек. Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатру нацыянальнае драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валерыя Мазынскага.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў
Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты