Ігар Тыманюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Тыманюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 1994(1994-03-31)[1] (30 гадоў)
Рост 186 см
Вага 85,5 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Белшына
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2016 Дынама Берасьце 28 (1)
2017 Машал[d] 16 (1)
2018 Славія Мазыр 26 (4)
2019 Рух Берасьце 27 (5)
2020—2022 Славія Мазыр 63 (2)
2023 Дынама Берасьце 16 (0)
2024—4 Белшына 2 (1)
Зборныя
2016 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 красавіка 2024.

І́гар Тыманю́к (нарадзіўся 31 сакавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2011 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць менскага «Дынама» (2:3). Пазьней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У першай палове сэзону 2016 году трывала выходзіў у пачатковым складзе дынамаўцаў на пазыцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў асноўным складзе, толькі ў канцы сэзону, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў пачаў зьяўляцца на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

У лютым 2017 году выправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, гішпанскі, ужо ня трапіў. Пазьней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў каманды[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбэцкім клюбам «Машал»[4]. У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію і лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу[5]. У якасьці трывалага гульца першага складу дапамог мазырчукам атрымаць перамогу ў Першай лізе.

У лютым 2019 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[6], дзе таксама гуляў у пачатковым складзе, дзе разам з клюбам прасунуўся ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[7]. У лютым 2020 году зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў мазырскі клюб[9]. У студзені 2023 году падпісаў пагадненьне зь берасьцейскім «Дынама»[10]. У студзені 2024 году скасаваў кантракт з клюбам[11], пасьля чаго падтрымліваў форму зь «Нівай». У лютым 2024 году пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[12].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 жніўня 2016 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Малдовы (1:1).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 4 0
2016 Найвышэйшая ліга 20 1
Славія Мазыр 2018 Першая ліга 26 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]