Ігнат Канчэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнат Канчэўскі
Ігнат Уладзімеравіч Канчэўскі
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Абдзіраловіч
Нарадзіўся Травень 1896 году
Памёр 21 красавіка 1923 (26 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Людміла Канчэўская[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт, філёзаф
Гады творчасьці 1921—1923
Жанр Паэзія
Мова Беларуская
Значныя творы Адвечным шляхам (1921)
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Ігна́т Уладзі́меравіч Канчэ́ўскі (псэўданім — Ігна́т Абдзірало́віч; травень 1896 — 21 красавіка 1923[1]) — беларускі паэт, філёзаф, публіцыст, удзельнік беларускага культурна-асьветніцкага руху[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нараджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канчэўскі Ігнат Уладзімеравіч нарадзіўся ў траўні 1896 году ў сям’і сакратара акруговага вайсковага суду.

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 1913 годзе скончыў Віленскую рэальную вучэльню[2].
  • У 1913—1916 гадах навучаўся ў Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце,[2] перайшоў на гісторыка-філялягічны факультэт у Маскоўскім унівэрсытэце.
  • У 1916 годзе — Ігната Канчэўскага забралі ў войска, што змусіла яго прыпыніць навучаньне. Ваяваць давялося ў Румыніі, а падчас Лютаўскай рэвалюцыі ён апынуўся ва Ўкраіне. Сацыял-рэвалюцыянэр Канчэўскі ўступае ва ўкраінскае нацыянальнае войска, але пазьней пакінуў фронт.
  • Увосень 1917 годзе — навучаўся на вышэйшых каапэратыўных курсах пры Народным унівэрсытэце імя А. Шаняўскага, Масква[2].
  • 21 красавіка 1923 — будучы хворым на сухоты, памірае ў дваццацішасьцігадовым узросьце на акупаванай палякамі Заходняй Беларусі, у Вільні.

Праца й дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў у Цэнтральным саюзе ільнаводаў у Смаленску. У Савецкай Беларусі быў інструктарам Саўнаргасу ў Менску. Пазьней жыве ў Вільні й працуе ў Саюзе беларускіх каапэратараў,быў абраны сакратаром зьезду Віленскага Саюзу Каапэратываў 28 сьнежня 1921 году[3][4]. Кіраваў вучнёўскім гуртком геаграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі. Таксама ён стварыў у Вільні беларускі гурток тэасофіі (містычнае вучэньне Г. Блавацкай)[5].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вершы друкаваў пад псэўданімам Ігнат Абдзіраловіч[2]. Прынамсі адзін зь вершаў Канчэўскага — «Верасьнёвае пано» — падпісаны псэўданімам Ганна Галубянка[6], але ён быў перапісаны і дасланы ў рэдакцыю братам Канчэўскага Арсенем, і зьвестак, што сам Канчэўскі меў дачыненьне да публікацыі свайго верша пад такім псэўданімам, не існуе.

Паэтычная творчасьць вызначаецца філязофскай пранікнёнасьцю ў сутнасьць народнага жыцьця, спалучэньнем прыгажосьці беларускага слова з нацыянальным сьветабачаньнем, замілаваньнем да чалавека, верай у адраджэньне й будучы росквіт Бацькаўшчыны.

Супрацоўнічаў зь віленскай газэтай «Новае жыцьцё»[1]. Вершы й артыкулы друкаваліся ў газэтах: «Наш Сьцяг», «Наша думка», «Беларускія ведамасьці», «Наша будучыня»[2]. Вядомай і бадай самай галоўнай працай Ігната Канчэўскага застаецца філязофскае эсэ «Адвечным шляхам», тэкст якога ўпершыню быў выдадзены ў Вільні ў 1921 годзе невялікім накладам, а потым каля шасьцідзесяці гадоў праляжаў у сховах спэцфондаў. Наступная публікацыя тэксту адбылася толькі ў 1988 годзе: спачатку ў часопісе «Нёман» у перакладзе на расейскую мову, а пасьля — у газэце «Супольнасьць» (№№ 4—5, 1988) і ў зборніку «Вобраз-90» у 1990 годзе.

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]