Ігнацы Скарупка
| Ігнацы Ян Скарупка | |
| Ignacy Jan Skorupka | |
Помнік ксяндза Скарупкі на варшаўскай Прадзе, ля катэдры й школы, дзе была сфармаваная вайсковая частка, да якой быў прымацаваны. |
|
| Нарадзіўся | 31 ліпеня 1893 Варшава |
|---|---|
| Памёр | 14 жніўня 1920 Восаў |
| Грамадзянства | Польшча |
Ігнацы Ян Скарупка (па-польску: Ignacy Jan Skorupka; нар. 31 ліпеня 1893 году ў Варшаве[1] — пам. 14 жніўня 1920 году ў Восаве[2][3]) — польскі каталіцкі сьвятар, вайсковы капэлян.
Выпускнік Пецярбурскай сэмінарыі (1916), працаваў у Расеі. З 1918 году ў Польшчы. У ліпені 1920 году добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасьці ваеннага капэляна. Удзельнічаў у бітве за Восаў[4]. Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазыцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ[3]. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.
Пасьмяротна узнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920)[3], а таксама Ордэнам Белага Арла (2010)[5].
Яго асобу прыпамінаюць у якасьці прыкладу патрыёты й героя[6], а таксама сымбаля Варшаўскай бітвы. Маляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднесенай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Skorupka Ignacy Jan // Encyklopedia Internetowa PWN (пол.)
- ^ У даце сьмерці ў крыніцы Encyklopedia Internetowa PWN відавочная памылка.
- ^ a b c gen. Tadeusz Płoski, biskup polowy Wojska Polskiego, Za Boga i Ojczyznę. Ksiądz Ignacy Skorupka, Wołomin w obronie Polski i Europy (wydawnictwo okolicznościowe), Urząd Miejski w Wołominie, strony nienumerowane. (пол.)
- ^ Skorupka Ignacy Jan // Encklopedia WIEM (пол.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 11 sierpnia 2010 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 62, poz. 813. (пол.)
- ^ SKORUPKA Ignacy (1893-1920) // Encyklopedia Internautica (пол.)