Ігнаці Якуб Масальскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ігнаці Якуб Масальскі
Ihnaci Jakub Masalski. Ігнаці Якуб Масальскі (F. Smuhlevič, XVIII).jpg
І. Я. Масальскі. Мастак Ф. Смуглевіч, 17851786
POL COA Masalski Książę III.svg
Герб «Масальскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 ліпеня 1727
Памёр: 28 чэрвеня 1794
Род: Масальскія
Бацькі: Міхал Юзэф Масальскі
Францішка з Агінскіх
Рэгаліі:
Ордэн Белага арла

Ігнаці Якуб Масальскі (па-польску: Ignacy Jakub Massalski; 22 ліпеня 1727, Алекшыцы Гарадзенскага павету — 28 чэрвеня 1794, Варшава) — рэлігійны, грамадзкі й палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, мэцэнат. Доктар кананічнага права (1752).

Ігнаці Якуб Масальскі — адна з найбольш супярэчлівых постацяў Асьветніцтва ў Рэчы Паспалітай[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

З княскага роду Масальскіх, сын кашталяна віленскага й гетмана вялікага літоўскага Міхала Юзэфа й Францішкі з Агінскіх.

Зь дзяцінства рыхтаваўся да духоўнага сану. У пятнаццаць гадоў стаў канонікам віленскае капітулы. Навучаўся ад 1745 у місіянэрскай сэмінарыі ў Варшаве; працягнуў навучаньне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара кананічнага й рымскага права (1752). Па вяртаньні зь Італіі ў 1752 стаў рэфэрэндарам вялікім літоўскім і прэлатам віленскім. Біскуп віленскі ад 1762. У 1766 на сойме выступіў супраць ураўнаваньня дысыдэнтаў з каталікамі. У 1772 пагадзіўся на першы падзел Рэчы Паспалітай.

На сойме 1773—1775 гадоў выказаўся за стварэньне Адукацыйнае камісіі, яе першы старшыня у 17731776. Адначасна ў 1774 распарадчык фонду публічнае асьветы. У 1774 выступіў на сойме за вызваленьне сялянаў ад прыгону й надзяленьне іх зямлёй, у тым самым годзе перавёў частку сялянаў свайго маёнтку каля маёнтку каля Ігумену з паншчыны на чынш. Абвінавачаны ў злоўжываньнях, пакінуў пасаду старшыні (1777), але сябрам камісіі працягваў заставацца да сьмерці.

Імкнуўся да лібэралізацыі рэлігійнага жыцьця ў Вялікім Княстве Літоўскім; на ягоную ініцыятыву рэарганізавалі Віленскую каталіцкую сэмінарыю і абнавілі яе праграму (1763); у праграму увайшла гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, польская літаратура, француская мова. Дамагаўся таго, каб сельскае найніжэйшае духавенства ў сваёй дзейнасьці карысталася мовамі, зразумелымі для парафіянаў. Прапагандаваў ідэі фізіякратаў, заахвочваў асьвету сялянства, у Віленскай дыяцэзіі ствараў сетку пачатковых школ пры касьцёлах, напісаў школьную праграму.

Дапамагаў архітэктарам Лаўрыну Гуцэвічу і Марціну Кнакфусу, мастаку Францішку Смуглевічу. Яго стараньнямі і на яго сродкі рэканструяваўся віленскі Катэдральны сабор Сьвятога Станіслава і Сьвятога Ўладзіслава. Ад 1780 быў уладаром палацу ў Верках, які на ягоныя сродкі рэканструяваў у стылі клясыцызму Лаўрын Гуцэвіч.

На Чатырохгадовым Сойме 1788—1792 гадоў выступаў супраць прагрэсіўных рэфомаў, быў супраціўнікам Канстытуцыі 3 траўня (1791). Сябар Пастаяннай Рады. Далучыўся да Таргавіцкае канфэдэрацыі (1792). Прыхільнік Расеі, атрымліваў хабар ад расейскага пасла Якава Сівераса. Удзельнічаў у сойме ў Гародню, які пацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).

У 1794 падчас паўстаньня Касьцюшкі, супраць якога выступаў, быў арыштаваны на загад Тадэвуша Касьцюшкі й без суду павешаны ў Варшаве за здраду нацыянальным інтарэсам. Прах быў перавезены ў Вільню ў 1795 і пахаваны ў Катэдральны сабор Сьвятога Станіслава і Сьвятога Ўладзіслава.

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Вячаслаў Шалькевіч. Масальскі Ігнацій Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 274.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Масальскi Iгнацiй Якуб // Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк / гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мiнск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 255—256. — 672 с. — 6000 ас. — ISBN 985-11-0016-1
  • Masalskis Ignacas Jokubas // Lietuviu dvasinikai kurejai. Kuriniai. Gyvenimai / Sudarytojas Ricardas Jakutis, vyr. red. kun. Vaclovas Aliulis.. — Vilnius: Poli, 2000. — С. 649. — 728 с. — 2000 ас. — ISBN 9986-511-10-0(лет.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ігнаці Якуб Масальскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах