Ігумен
| Ігумен | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1387 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Ігуменскі | ||||
| Насельніцтва: | 10 150 (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1714 | ||||
| Паштовы індэкс: | 223210 | ||||
| Аўтамабільны код: | 5 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′ пн. ш. 28°26′ у. д. / 53.7° пн. ш. 28.433° у. д.Каардынаты: 53°42′ пн. ш. 28°26′ у. д. / 53.7° пн. ш. 28.433° у. д. | ||||
|
Ігумен на мапе Беларусі
Ігумен
|
|||||
Ігу́мен (з 1923 году — Чэ́рвень) — места ў Беларусі, на рацэ Ігуменка. Адміністрацыйны цэнтар Чэрвеньскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 9,9 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 62 км на паўднёвы ўсход ад Менску, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіповічы), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Магілёў.
Ігумен — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, якое 26 чэрвеня 1941 сталася другімі Курапатамі: вакол паселішча знаходзяцца пахаваньні тысячаў палітычных зьняволеных, забітых карнікамі НКВД.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Існуе народнае паданьне, згодна зь якім паселішча некалі належала праваслаўнаму жаночаму манастыру, заснаванаму грэцкай ігуменьняй. Імаверна, назва места першапачаткова гучала як «Ігумень» — у сэнсе «той, што належыць ігуменьні»[1].
Традыцыйная гістарычная назва места часьцей падаецца як Ігумен[1][2], хоць часам сустракаецца і форма Ігумень[3][4] (польск. Ihumeń).
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Ігумен датуецца 1387. У 1-й пал. XV ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 (паводле іншых зьвестак, у 1447[2]) згадваецца воласьць Гумен (па-лацінску: districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1595 у Ігумене зьбіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля барацьбы з казацкімі набегамі Налівайкі. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка[2]. Пад 1669 упершыню згадваецца касьцёл. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у мястэчку спыняўся кароль Швэцыі Карл XII.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ігумен апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 паселішча атрымала статус места і зрабілася цэнтрам павету. 22 студзеня 1796 Ігумену даравалі герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[5]. Станам на 1800 у месьце было 85 двароў. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) тут дзейнічаў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Сьвентаржэцкім.
18 верасьня 1923 камуністычныя ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 места зрабілася цэнтрам раёну. 26 чэрвеня 1941 на выхадзе з Ігумена ўва ўрочышчы Цагельня НКВД расстраляла каля трох тысячаў вязьняў чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, летувісаў ды іншых[6].
У 1989 грамадзкасьць даведалася пра тое, што Ігумен стаўся другімі Курапатамі — вакол места знаходзяцца пахаваньні тысячаў палітычных зьняволеных. 18 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу[7].
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVIII стагодзьдзе: 1800 — 560 чал. (266 муж. і 294 жан.), у тым ліку і 12 цыганаў; апроч таго, існавалі прыпісаныя да места габрэі (37 муж. і 54 жан.), што жылі ў арандаваных імі корчмах павету[1]
- XIX стагодзьдзе: 1882 — каля 3 тыс. чал.[8]; 1897 — 4573 чал.
- XX стагодзьдзе: 1907 — 5390 чал.[9]; 1939 — 6,4 тыс. чал.; 1959 — 8,2 тыс. чал.; 1970 — 10,2 тыс. чал.; 1991 — 11,6 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 10,1 тыс. чал.; 2008 — 9,9 тыс. чал.; 2009 — 10,2 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Ігумені працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Ігумена |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Працуе Ігуменскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Чэрвень»[11].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- «Кацярыненская» вязьніца (XVIII ст.)
- Месца загубу грамадзянаў Беларусі, Польшчы й Летувы — ахвяраў бальшавіцкага тэрору
- Могілкі: габрэйскія; старыя каталіцкія
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа (1799—1800)
- Сабор Раства Прасьв. Багародзіцы (1833)
- Сынагога
- Царква Сьв. Георгія (1975)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Ігумену
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Генадзь Аўласенка (нар. 1955) — беларускі пісьменьнік, паэт, драматург
- Мікола Бліадуха (1878—1935) — беларускі геоляг, акадэмік АН Беларусі
- Уладзімер Кароль (1912—1980) — беларускі архітэктар
- Генадзь Матусевіч (нар. 1954) — беларускі скульптар і мастак
- Міхась Станюта (1881—1974) — беларускі мастак
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвенскага раёна / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- ^ a b c Чэрвень // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 748.
- ^ Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 229.
- ^ Аляксей Каўка. Недыпламатычныя нататкі // «Дзеяслоў» № 24, 2006.
- ^ Ігумен // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Севярын Квяткоўскі. Чэрвень — другія Курапаты // «Радыё Свабода», 27 чэрвеня 2005.
- ^ Геральдика на Червенский районный исполнительный комитет
- ^ Ihumeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 250.
- ^ Ihumeń // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
- ^ Червень // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Червень // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвенскага раёна / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000.— 622 с.: іл.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Tumas J. Kelias į Červenę. — Vilnius, 1990.
- Ihumeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 249—254.
- Stankiewicz-Januszczak J. Marsz śmierci — ewakuacja więźniów z Mińska do Czerwieni 24—27 czerwca 1941 r. — Rada Ochrony Pamieci Walk i Meczenstwa, 1999. ISBN 83-7233-192-8.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ігумен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Ігуменскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад |
Ігумен
|
|
| Мястэчка | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | ||
| Былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі | ||
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Барысаўскі · Бярэзінскі · Валожынскі · Вялейскі · Ігуменскі (Чэрвеньскі) · Капыльскі · Клецкі · Койданаўскі (Дзяржынскі) · Крупскі · Лагойскі · Любанскі · Маладэчанскі · Менскі · Мядзельскі · Нясьвіскі · Пухавіцкі · Салігорскі · Слуцкі · Смалявіцкі · Старадароскі · Стаўпецкі · Узьдзенскі
|
|
| Гарады / Месты |
Барысаў · Бярэзань · Валожын · Вялейка · Жодзіна¹ · Заслаўе · Ігумен (Чэрвень) · Капыль · Клецак · Койданаў (Дзяржынск) · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладэчна · Мар’іна Горка · Менск² · Мядзел · Нясьвіж · Салігорск · Слуцак · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўпцы · Узда · Фаніпаль
¹ абласное падпарадкаваньне; ² рэспубліканскае падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бобр · Вызна (Чырвоная Слабада) · Гарадзея · Зялёны Бор · Івянец · Крывічы · Мачулішчы · Нарач · Негарэлае · Плешчаніцы · Праўдзінскі · Радашкавічы · Рудзенск · Старобін · Сьвіслач · Сьмілавічы · Урэчча · Халопенічы
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Меншчыны | |
|---|---|
|
Аколаў · Багушэвічы · Барысаў ¹ (1563) ² · Бягомель · Бярэзань Горная · Бярэзань Любашанская · Волма · Вязынь · Гайна · Гарадок · Гарадок Астрашыцкі · Гарадок Сёмкаў · Дзераўная · Докшыцы · Дудзічы · Дукора · Заслаўе · Зэмбін · Івянец · Ігумен · Ільля · Камень · Камень Харэцкі · Койданаў (XVI ст.) · Крайск · Краснае · Лагойск · Лоша · Ляды · Магільна · Маладэчна · Менск (14.03.1499) · Мікалаеўшчына (XVII ст.) · Мсьціж · Налібакі · Плешчаніцы · Пухавічы · Раванічы · Радашкавічы (1569) · Ракаў (XVII ст.) · Рубяжэвічы · Самахвалавічы · Смалявічы · Станькаў · Стоўпцы (1729) · Сьвіслач · Сьмілавічы · Узда · Хатляны · Хатаевічы · Холы · Хоўхла · Шацак · Шклянцы
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |