Ідзі Амін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Дада Умэ Ідзі Амін
прэзыдэнт Уганды
Час на пасадзе:
1971 — 1979
Віцэ-прэзыдэнт(ы)   Мустафа Адрысі
Папярэднік Мілтан Аботэ
Наступнік Юсуфу Люле

Памёр 16 жніўня 2003
Джыда
Нацыянальнасьць угандыец
Прафэсія вайсковец
Рэлігія ісьлям


Дада Умэ Ідзі Амін (па-ангельску: Idi Amin Dada) (17 траўня 1928[1]16 жніўня 2003) — прэзыдэнт Уганды у 19711979, заснавальнік аднаго з самых брутальных аўтарытарных рэжымаў у Афрыцы; генэрал, потым фэльдмаршал угандыйскага войска.

У 1946 годзе Амін уступіў у брытанскі каляніяльны полк Каралеўскіх афрыканскіх стралкоў і даслужыўся да годнасьці генэрал-маёра ды галоўнакамандуючага войскам Уганды (проста іншых колькі-небудзь адукаваных людзей на той час у краі не было). Ён прыйшоў да ўлады, узначаліўшы хунту, што скінула Мільтана Аботу ў 1971. Яго кіраваньне адзначалася парушэньнямі правоў чалавека, палітычнымі рэпрэсіямі, этнічнымі перасьледамі, забойствамі без суду і сьледзтва ды гвалтоўным высяленьнем індыйцаў з Уганды. Дакладная колькасьць людзей, забітых у выніку дзейнасьці яго рэжыму, невядомая — яна вагаецца ад 80 да 500 тысячаў.

У 1975 годзе стаў ачольнікам Арганізацыі афрыканскага адзінства, і цягам 1977-1979 гадоў Уганда прызначалася ў Камісію па правах чалавека ААН. Яго рэжым упав у 1979 годзе пасьля ўгандыйска-танзанійскай вайны, разьвязанай праз спробу Ўганды анэксаваць частку Танзаніі ў 1978 годзе. Амін, выдаючы сябе за мусульманіна, уцёк у Саудаўскую Арабію і жыў там да самай сьмерці ў 2003. Пра Аміна ды яго рэжым зьнята колькі фільмаў, такіх як "Узьлёт ды падзеньне Ідзі Аміна" (1980) ды "Апошні кароль Шатляндыі" (2006).

Кіраваньне Аміна адзначалася праявамі экстрэмісцкага нацыяналізма і трайбалізма. Паводле падлікаў, зробленых пасьля зьвяржэньня Аміна, ахвярамі яго рэпрэсіяў сталіся ад 300 да 500 тысячаў (з 19 мільёнаў) грамадзянаў Уганды.[2]

Поўны тытул Аміна на пасадзе прэзыдэнта гучаў наступным чынам: «Яго Дасканаласьць Пажыцьцёвы Прэзыдэнт, Фэльдмаршал Аль-Хаджы Доктар Ідзі Амін, VC, DSO, MC, Уладар усіх зьвяроў на зямлі і рыбаў у моры, Заваёўнік Брытанскай Імпэрыі ў Афрыцы ўвогуле і Ўганды ў прыватнасьці»

[рэдагаваць] Зноскі

  1. Магчыма, 1925 або 1930.
  2. «Idi Amin», The Guardian, 2003-08-18

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады