Ізабэла і Гаршчок з базылікам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ізабэла і Гаршчок з базылікам
William Holman Hunt - Isabella and the Pot of Basil.jpg
ангельскаяIsabella and the Pot of Basil
Мастак Ўільям Голман Гант
Год 1868
Тып алей, палатно
Памеры 187 × 116 × 74; 46 у дыямэтры
Месцазнаходжаньне Laing Art Gallery, Ньюкасл-эпон-Тайн

Ізабэла і Гаршчок з базылікам — карціна Ўільяма Голмана Ганта, напісаная ў 1868 годзе, якая адлюстроўвае сцэну з аднайменнай паэмы Джона Кітса. На палатне паказаная гераіня Ізабэла, якая песьціць гаршчок з базылікам, у якім яна пахавала адрубленую галаву свайго забітага каханага Лярэнца.