Ізатэрма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ізатэрма — у аўтамабільных перавозках цеплаізаляваны фургон, які ня мае актыўнай халадзільнай устаноўкі.

Прызначаны для перавозкі ў астуджаным або замарожаным стане грузаў, якія хутка псуюцца. Здольны доўгі час падтрымліваць ва ўнутраным гермэтычным грузавым адсеку пажаданую тэмпэратуру па прынцыпе тэрмасу, захоўвае тэмпэратуру грузу нават пры адмоўных вонкавых тэмпэратурах на працягу доўгага часу з цепластратай не больш 2-3°С у суткі.