Ізвольскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ізвольскія (па-расейску: Извольские) — расейскі шляхецкі род. Паходзіць ад Васіля Дзьмітрыевіча Ізвольскага, які паводле паданьня выехаў з Польшчы ў Маскву ў другой палове XV ст. Елісей Якаўлевіч, празваны Булгак, быў ваяводам у Дзядзілаве (1576). Вікула Фёдаравіч быў судзьдзём разбойнага прыказу (1680), думным дваранінам (1684). Павал Рыгоравіч Ізвольскі быў сэнатарам (памёр 1892). Род Ізвольскіх занесены ў VI частку радаводных кнігаў Ўладзімерскае губэрні (Гербар IX, 18).

Радавод некаторых прадстаўнікоў роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар

  1. Пётар (18161888), сапраўдны стацкі дарадца, курскі й екацярынаслаўскі губэрнатар. Ж. — Еўдакія Рыгораўна Гежалінская (18321907)
    1. Аляксандар (18561919), міністар замежных справаў Расеі (19061910)
    2. Пётар (18631928), обэр-пракурор Найсьвяцейшага сыноду (19061909), ж. — Марыя Сяргееўна Галіцына (18661929), дачка адстаўнога палкоўніка гвардыі, сапраўднага стацкага дарадцы
      1. Марыя (Арсеньнева) (1887 — ?).
      2. Сяргей (18901955), скончыў Аляксандраўскі ліцэй
      3. Пётр (1894 — ?), скончыў Аляксандраўскі ліцэй
      4. Вольга (Раговіч) (1897 — ?)