Ізраільская палітыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

У ізраільскай палітыцы пераважаюць сіянісцкія партыі. Традыцыйны вылучаюць тры іхнія плыні: сацыялістычную (сацыял-дэмакраты), рэвізіянісцкую (кансэрватары) і рэлігійную, найбольшыя зь якіх дзьве першыя. Дзейнічаюць таксама некалькі несіянісцкіх артадаксальных рэлігійных партыяў, левых груповак, а таксама несіянісцкія і антысіянісцкія арабскія партыі.

Палітычныя ўмовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Голда Мэір, прэм’ер-міністар Ізраілю ў 1969—1974, аднойчы пажартавала, што «ў Ізраілі 3 мільёны прэм’ер-міністраў»[1]. Тут мелася на ўвазе ізраільская прапарцыйная выбарчая сыстэма, паводле якой уся краіна — адзіны выбарчы ўчастак, што заахвочвае да фармаваньня вялікае колькасьці палітычных партыяў з мноствам спэцыялізаваных плятформаў, якія часта абараняюць інтарэсы асобных зацікаўленых групаў. Нягледзячы на свой малы ўплыў, аб’яднаньні такіх маленькіх фракцыяў у парлямэнце часам здольныя блякаваць заканапраекты ці прасоўваць уласныя.

Ад заснаваньня дзяржавы Ізраіль у 1948 да выбараў у траўні 1977 Ізраілем кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале з Працоўным зьвязам (да 1967 — Мапаі). У 1967—1970 у склад ураду нацыянальнага адзінства ўваходзілі ўсе партыі, акрамя дзьвюх фракцыяў Камуністычнае партыі. Па выбарах 1977 року да ўлады прыйшоў блёк рэвізіянісцкіх сіяністаў Лікуд (у які ўваходзілі Херут, лібэралы і драбнейшая партыя Ляам), які стварыў кааліцыю з Нацыянальнай рэлігійнай партыяй, Агудат Ісраэль ды інш.

У 2013 амэрыканская арганізацыя Freedom House у сваім штогадовым аглядзе «Свабода ў сьвеце», які ацэньвае ўзровень дэмакратыі і палітычных свабодаў па ўсім сьвеце, назвала Ізраіль адзінай вольнай краінай на Сярэднім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы[2]

Палітычныя партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс палітычных партыяў Ізраілю
Партыя Галасы % Месцы +/-
Лікуд Ізраэль Бэйтэйну 885 054 23,34 31 -11
Еш Атыд 543 458 14,33 19 Новая
Працоўная партыя 432 118 11,39 15 +7
Жыдоўскі дом 345 985 9,12 12 +9
Шас 331 868 8,75 11 +1
Аб’яднаны юдаізм Торы 195 892 5,16 7 +2
Хатнуа 189 167 4,99 6 Новая
Мэрэц 172 403 4,55 6 +3
Аб’яднаны арабскі сьпіс 138 450 3,65 4 0
Хадаш 113 439 2,99 4 0
Баляд 97 030 2,56 3 0
Кадыма 79 081 2,09 2 -26
Оцма ЛеІзраэль 66 775 1,76 0 Новая
Ам Шалем 45 690 1,20 0 -1
Але Ярок 43 734 1,15 0 0
Эрэц Хадаша 28 080 0,74 0 Новая
Коа Лехашпіа 28 049 0,74 0 0
ХаІзраэлім 18 941 0,50 0 0
Зялёныя і моладзь 8117 0,21 0 0
Дор 5975 0,16 0 0
Жыць з годнасьцю 3640 0,10 0 Новая
Даам 3546 0,09 0 0
Мы браты 2899 0,08 0 Новая
Сацыяльная справядлівасьць 2877 0,08 0 Новая
Мы ўсе сябры 2176 0,06 0 Новая
Пірацкая партыя 2076 0,05 0 Новая
Эканамічная партыя 1972 0,05 0 Новая
Лідэр 1352 0,04 0 0
Ор 1027 0,03 0 0
Брыт Олям 761 0,02 0 0
Надзея на зьмены 649 0,02 0 Новая
Марэшэт Авот 461 0,01 0 Новая
Сапсаваныя/чыстыя бюлетэні 40 904 - - -
Агулам 3 833 646 100 120
Зарэгістраваных выбарцаў/яўка 5 656 705 67,78% - -
Крыніца: Урад Ізраілю

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]