Ізэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ізэр (па-француску: Isère) — дэпартамэнт на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёна Рона — Альпы. Парадкавы нумар 38. Адміністрацыйны цэнтар — Грэнобль. Насельніцтва 1,094 млн чалавек (16-е месца сярод дэпартамэнтаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 7431 км². Праз дэпартамэнт працякае рака Ізэр.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 58 кантонаў і 533 камуны.

Ізэр — адзін зь першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай францускай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 году. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ. Назва паходзіць ад ракі Ізэр. Вылучаная дэпартаменту першапачатковая тэрыторыя затым двойчы падзялалася — у 1852 і 1967 гадах.

Вядомыя асобы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]