Рагвалодавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ізяслававічы (Полацкія)»)
Рагвалодавічы
Краіна паходжаньня: Полацкае княства
Тытулы: князь
Першы з роду: Рагвалод

Рагвалодавічы[1] або Ізяславічы[1] — дынастыя князёў Полацкае зямлі. Паходзяць ад Рагвалода, які загінуў разам з сынамі пры захопе Полацку Ўладзімерам Сьвятаславічам. Нашчадкі Рагвалода ад яго дачкі Рагнеды называюцца ў летапісах «Рагваложымі ўнукамі»[1]. У замежнай гістарыяграфіі існуе меркаваньне пра тое, што на Русі было дзьве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і Рагвалодавічы[2][3][4]. Навуковец з Даніі Адольф Стэндэр-Пэтэрсэн лічыў, што на Русі ўтварылася дзьве скандынаўска-славянскія дзяржавы — Наўгародзка-Кіеўская і Полацкая. Аўтар падмацоўвае гэта сьведчаньнем з Аповесьці мінулых часоў пра княжаньне ў Полацку Рагвалода, пра скандынаўскае паходжаньне яго імя. Амэрыканскі гісторык Амельян Прыцак лічыў, што полацкая дынастыя была адзінай з старажытных скандынаўскіх дынастыяў, якая змагла захавацца ў змаганьні з Рурыкавічамі[5].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рагвалод (імя)

Імя Рагвалод, ад якога ўтварылася назва дынастыі, зьмяшчае той жа фармант (-раг-), што і літоўскае імя Сьвінтарог[6]. Зь іншага боку, фармант -валд- (-вольт-) зьвязвае Рагвалода зь імёнамі літоўскіх баяраў Валімонта і яго сына Рамвольта[7]. Гэты ж фармант ёсьць у рускіх імёнах Валадар і Ўладзімер (Вальдэмар)[8].

Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [унуку Ўсяслава Полацкага], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім»[9][10].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -раг- (-рог-) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак', а фармант -валд- (-вольт-) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[11]. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады»[12].

Алёхна Дайліда зьвяртае ўвагу на выкарыстаньне германскіх імёнаў (Рагвалод, Глеб, Валадар) дынастыяй Рагвалодавічаў, а таксама на далучэньне полацкага князя Васіля Рагвалода ў літоўскіх летапісах да ліцьвінаў[13].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйна пачынальнікам лічыцца Ізяслаў, сын Уладзімера Сьвятаславіча і Рагнеды Рагвалодаўны, дачкі полацкага князя Рагвалода. Але існуе меркаваньне, што полацкія князі не былі Рурыкавічамі, а паходзілі ад аднаго з полацкіх баяраў часоў Рагвалода. У генэалёгіі полацкіх князёў існуе шмат белых плямаў. Па 1127 годзе сьведчаньні пра прадстаўнікоў роду ўрыўкавыя, а ў XIII стагодзьдзі і наогул зьнікаюць.

Генэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Князі гэтае галіны былі адасобленыя ад астатніх Рурыкавічаў, валодаючы ўдзелам адно ў землях крывічоў з цэнтрам у Полацку і час ад часу варагаючы зь іншымі князьмі Русі. Сярод іх ужываліся княскія імёны, не прынятыя сярод іншых Рурыкавічаў — Рагвалод, Брачыслаў, Усяслаў, Прадслава ды іншыя. У XIII—ХIV актыўна ўступалі ў шлюбы з Гедзімінавічамі.

У XII ст. род падзяліўся на 6 лініяў, што паходзілі ад сыноў князя Ўсяслава Брачыславіча:

Таксама ад полацкіх князёў хутчэй за ўсё паходзілі князі Сьвіслацкія, але невядома, да якое галіны яны належылі. Незразумелае таксама паходжаньне князя Барыса Давыдавіча Полацкага, узгаданага Тацішчавым пад 1217 годам.

Вольф ад Полацкіх князёў выводзіць колькі княскіх родаў:

На думку некаторых дасьледчыкаў, да дынастыі належаў таксама сьвяты Сімяон (1220—1289), япіскап полацкі й цьвярскі.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Ізяслаў І (каля 9781001, князь заслаўскі каля 9871001, полацкі каля 9891001
    1. Усяслаў І (990-я-1003), князь полацкі 10011003
    2. Брачыслаў (каля 9971044), князь полацкі 10031044, віцебскі й усьвяцкі 10211044. На думку Ермаловіча ягонай жонкай была дачка правадыра водзі.
      1. Усяслаў ІІ Чарадзей (паміж снежнем 1028 і 7 студзеня 1029-14 красавіка 1101), князь полацкі 10441068, 1070, 10711101, вялікі князь кіеўскі 15 верасьня 1068 — красавік 1069
        1. Рагвалод ІІ Барыс (да 1057 — пач. 1128), князь полацкі 1101 — пач. 1128, пачынальнік Друцкае галіны
        2. Глеб Усяславіч (?- 13 верасьня 1119), князь менскі 11011119, пачынальнік менскае галіны; жонка: ад 1090 Настасься Яраполкаўна 1074-8 студзеня 1159, д. Яраполка Ізяславіча, князя ўладзімера-валынскага
        3. Раман Усяславіч (?-1114/1116), князь друцкі (?) 1101-?; ж: N, пасьля сьмерці пастрыглася ў манахіні ў Віцебску.
        4. Давыд Усяславіч (1047/1057-пасьля 1129), князь полацкі пач. 1128.
        5. Расьціслаў Усяславіч (1070-пасьля 1129), князь віленскі (?) 11011129; паводле аднае з вэрсіяў быў продкам князёў ВКЛ
        6. Сьвятаслаў Усяславіч (?-пасьля 1129), віцебскі князь 11011129, пачынальнік віцебскае лініі; жонка: Сафія Ўладзімераўна, д. Ўладзімера Манамаха
        7. Зоя (Сафія, Дабрадзея) Усяслаўна, м. — Аляксей Комнін (1104-каля 1138)

Князі Полацка-Друцкія (нашчадкі Барыса-Рагвалода Ўсяславіча)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рагвалод ІІ Барыс (да 1057-пач. 1128), князь полацкі 1101-пач. 1128

  1. Рагвалод ІІІ Васіль (?-пасьля 1171), князь полацкі 11281129 1144-1151, 11591162, князь друцкі 11581159, 1162-пасьля 1171; жонка: ад 1143 Марыя Ізяслаўна, д. Ізяслава ІІ Мсьціславіча
    1. Глеб Рагвалодавіч (?-каля 1186), князь друцкі пасьля 1171-каля 1186.
    2. Барыс Рагвалодавіч
    3. Усяслаў Рагвалодавіч (?-пасьля 1186), князь друцкі ад каля 1186
    4. Эўфрасіньня Рагвалодаўна (каля 1170-8 траўня 1243), сьвятая, інакіня Еўпраксія; муж: Яраслаў Уладзімеравіч Тарапецкі (?-каля 1245), князь Ізбарскі й Наваторжскі
    5. Марыя, м. — Сьвятаслаў Усеваладавіч Чарнігаўсчкі
  2. Іван Рагвалодавіч (?-пасьля 1139)
  3. Зьвеніслава Барысаўна (каля 11101202), інакіня Еўпраксія

Князі Полацка-Менскія (нашчадкі Глеба Ўсяславіча)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глеб Усяславіч (?- 13 верасьня 1119), князь менскі 11011119, жонка: ад 1090 Настасься Яраполкаўна 1074-8 студзеня 1159, д. Яраполка Ізяславіча, князя ўладзімера-валынскага

  1. Расьціслаў Глебавіч (?- пасьля 1161), князь менскі 11461151, 1159-пасьля 1161, князь полацкі 11511159; ж: Сафія Яраславаўна (каля 11111158), д. Яраслава Сьвятаполкавіча, князя ўладзімера-валынскага
    1. Сьвятаслаў Расьціславіч (?-1196)
      1. Расьціслаў Сьвятаславіч (?-1196)
    2. Глеб Расьціславіч (?-пасьля 1163), князь друцкі 11511158
  2. Валадар Глебавіч (да 1120?-пасьля 1167), князь менскі 11511159, 1161-пасьля 1167, князь полацкі 1167. Жонка — ад каля 1136 Рыкса Баляславаўна (11161155), д. польскага караля Баляслава ІІІ Крывавуснага
    1. Уладзімерка Валадаравіч (?-пасьля 1182), князь менскі пасьля 11671186, князь полацкі 11861216.
    2. Васілька Валадаравіч (?-пасьля 1186), князь лагойскі ?-пасьля 1186
    3. Сафія Валадараўна (11361183); 1 муж: ад 1154 Вальдэмар I Кнутсан (4 студзеня 1131-12 траўня 1182), кароль Даніі; 2 муж: ад 1184 Людвіг III Кароткі (каля 1152-16 кастрычніка 1190), ландграф Цюрынгіі
    4. NN, м. — Альгімонт
  3. Усевалад Глебавіч (?-1159/1162), князь заслаўскі 11511159, князь Стрэжаўскі 1159-да 1162
  4. Ізяслаў Глебавіч (?-14 траўня 1134)

Князі Заслаўскія (нашчадкі Давыда Ўсяславіча)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Давыд Усяславіч (1047/1057-пасьля 1129), князь полацкі пач. 1128.

  1. Брачыслаў Давыдавіч (?-пасьля 1129), князь заслаўскі і лагойскі 1116/1127-1129; жонка: ад 1125 Ксенія Мсьціславаўна, д. Мсьціслава І
  2. Валодша
    1. Андрэй Валодшыч (?-пасьля 1180), князь лагойскі
  3. Мікула
    1. Ізяслаў Мікуліч (?-пасьля 1180), князь барысаўскі
    2. Усяслаў Мікуліч (?-пасьля 1180), князь лагойскі

Князі Віленскія (нашчадкі Расьціслава Ўсяславіча)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расьціслаў Усяславіч (1070-пасьля 1129), князь віленскі (?) 11011129; паводле аднае з вэрсіяў быў продкам князёў ВКЛ

  1. Вячаслаў Расьціславіч; жонка: N Вячаславаўна, д. Вячаслава Уладзімеравіча, вялікага князя кіеўскага
    1. Раман Вячаславіч (?-пасьля 1165), віцебскі князь да 1165, васілеўскі ад 1165
  2. Маўкольд, (?) паводле аднае з вэрсіяў быў бацькам Міндоўга.
  3. Давіл, (?) паводле аднае з вэрсіяў быў бацькам вялікага князя літоўскага Віда й полацкага князя Гердзеня

Князі Полацка-Віцебскія (нашчадкі Сьвятаслава Ўсяславіча)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвятаслаў Усяславіч (?-пасьля 1129), віцебскі князь 11011129, пачынальнік віцебскае лініі; жонка: Сафія Ўладзімераўна, д. Уладзімера Манамаха

  1. Прадслава (каля 1112-23 траўня 1173), манахіня, сьвятая
  2. Гардзіслава Сьвятаслаўна (каля 1115-пасьля 1173), інакіня Еўдакія.
  3. Васілька Сьвятаславіч, князь полацкі 11321144, віцебскі (?) 11301132
    1. Усяслаў Васількавіч (?-каля 1186), віцебскі князь 11321162, да 11751178, пасьля 1180-каля 1186, князь полацкі 11621167, 1167-да 1175, 1178-пасьля 1180; жонка: N Раманаўна, д. Рамана I Расьціславіча, князя Смаленскага
      1. N Усяслаўна; муж: ад 3 лютага 1174 Яраполк Расьціславіч (?-пасьля 1196), князь уладзімерскі
    2. Вольга Васількаўна, інакіня Еўдакія
    3. Брачыслаў Васількавіч (?-каля 1186), князь заслаўскі 11581159, віцебскі 1168-да 1175, 1178-пасьля 1181
      1. Васілька Брачыславіч (?-каля 1221), віцебскі князь каля 1186-каля 1221; жонка: N Давыдаўна, д. Давыда Расьціславіча, смаленскага князя
        1. Брачыслаў II Полацкі (?-пасьля 1241, князь віцебскі каля 1221-каля 1232, князь полацкі 1232-пасьля 1241
          1. N Брачыславіч
          2. Аляксандра (Параскева) Брачыславаўна; муж: ад 1239 Аляксандар Неўскі, вялікі князь уладзімерскі (13 траўня 1221-14 лістапада 1263)
          3. N Брачыславаўна; муж: Таўцівіл (?-1263), князь полацкі 12431250, 12511252, 12521256, 12611263
          4. Канстанцін Бязрукі (?-пасьля 1270)
            1. Міхал Канстанцінавіч
            2. N Канстанцінавіч
          5. Ізяслаў Брачыславіч (?-каля 1264), віцебскі князь 1264
            1. Ізяслаў Ізяславіч (?-1265)
          6. Васілька Брачыславіч (?-1297), віцебскі князь пасьля 12641297
            1. Яраслаў Васільевіч (?-1320), віцебскі князь 12971320
              1. Марыя Яраславаўна (?-1346); муж: ад 1318 Альгерд, князь ВКЛ (каля 1296-травень 1377)
        2. Любава Васількаўна; муж: ад 1209 Усевалад Вялікае Гняздо, вялікі князь ўладзімерскі (115414 красавіка 1212)
      2. Усяслаў Брачыславіч (?-пасьля 1180)
    4. Ізяслаў Васількавіч (?-да 1185)
    5. Марыя Васількаўна; муж: ад 1143 Сьвятаслаў Усеваладавіч (?-7 ліпеня 1194), князь чарнігаўскі і вялікі князь кіеўскі
    6. Усевалад Васількавіч (?-пасьля 1185), князь гарадзенскі
  4. Вячка Сьвятаславіч (?-пасьля 1167), князь усьвяцкі, віцебскі 11621167
    1. Кірынія Вячаславаўна, інакіня Агаф’я
    2. Вольга Вячаславаўна, інакіня Яўхімія
  5. Давыд Сьвятаславіч (?-пасьля 1173)
    1. Барыс Давыдавіч (?-1186), князь полацкі каля 11801186; 1-я жонка N; 2-я жонка Сьвятохна, магчыма дачка Казімера II Памяранскага
      1. (1) Вячка Барысавіч (1175/1180-1224), князь Кукейноскі да 12031207, князь Юр’еўскі 12231224
        1. Сафія Вячаславаўна (?-пасьля 1269); 1 муж ад 1229 Дытрых фон Кокенгаўзэн (?-1245/1254); 2-і муж ад 1254 Бернард дэ Гее (?-пасьля 1254)
      2. (1) Усевалад (Васілька ?) Барысавіч (?-пасьля 1225), князь Герцыке ?-пасьля 1225; жонка: N, д. Даўгерута, літоўскага князя
        1. N Усеваладаўна; 1-і муж: Конрад фон Мэендорф (?-пасьля 1224); 2-і муж: Ёган фон Бардэвіс (?-пасьля 1257)
      3. (2) Уладзімер Войцех Барысавіч (?-пасьля 1217

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Рагвалодавічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 43.
  2. ^ Stender-Petersen А. Varangica. — Aarhus, 1953. Р. 130—131.
  3. ^ Pritsak О. The Origin of Rus'. — Cambridge (МА), 1981. Vol. 1. Old Scandinavian Sources other than the Sagas. Р. 137.
  4. ^ Duczko W. Viking Rus: Studies on the Presence of Scandinavians in Eastem Europe. — Leiden, 2004. Р. 126-127.
  5. ^ Мартынюк А.В. Alba Ruscia: Белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (Х—ХVI вв.). — Москва, 2015. С. 9.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133, 184, 203—204.
  9. ^ Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 66.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 37.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  13. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 37.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]