Іксіён (карлікавая плянэта)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Іксі́ён (Ixion) — аб'ект пояса Койпера. Зьяўляецца адным з найбуйнейшых плютына (г. з. транснэптунавым аб'ектам, арбіта якога падобная да арбіты Плютона). Як і Плютон, Іксіён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 2:3 з Нэптунам (робіць два абарачэньня вакол Сонцы за час, неабходны Нэптуну для трох абарачэньняў). Дыяметр Іксіёна складае 822 км. Эксцэнтрысытэт арбіты - 0,2412. Вялікая паўвось арбіты - 39,5391 а. а. Пэрыгелій - 30,0009 а. а. Афелій - 49,0773 а. а. Арбітальны пэрыяд - 248,6269 гадоў. Кут нахілу да плоскасьці экліптыкі - 19,6134°. Афарбоўка аб'екта - умерана чырвоная, трохі чырваней, чым у Квавара. Альбеда больш высокае (0,15) у параўнаньні з клясычнымі чырвонымі аб'ектамі - Кваварам (0,10) і Варунай (0,04). Апошнія вынікі спектраскапіі паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і толіну - гетэрапалімеру, які ўтвараецца пры апрамяненьні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.
Выяўлены: 22 траўня 2001 г., у 5 г. 21 х. 24 с. па Грынвічы, у чылійскай абсерваторыі Сэра Талола (70W48, 30S10). Абвешчана аб адкрыцьці: 1 ліпеня 2001 г., у 3 г. 44 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых плянэт (Смітсанаўская астрафізычная абсерваторыя, Кэмбрыдж, Масачусэтс, ЗША). Абвешчана аб прысваеньні імя «Іксіён»: 28 сакавіка 2002 г., у 21 г. 14 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых плянэт.
Нумар па каталогу малых плянэт: 28978.
Папярэдняе абазначэньне: 2001 KX76.
Аб'ект названы ў гонар цара Иксіёна з старажытнагрэцкай міталёгіі.
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||

