Ільф і Пятроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ільф і Пятроў за працай

Ільф і Пятроў — савецкія пісьменьнікі-суаўтары, гл. Ільля Ільф і Яўген Пятроў. Сумесна напісалі раманы «Дванаццаць крэслаў», «Аднапавярховая Амэрыка» і «Залатое цяля».

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Збор твораў Ільлі Ільфа й Яўгена Пятрова ў 5 тамах быў выдадзены ў 1961 годзе Дзяржаўным выдавецтвам мастацкай літаратуры. Ва ўступным артыкуле да гэтага збору твораў, Д. І. Заслаўскі пісаў:

«Лёс літаратурнай садружнасьці Ільфа й Пятрова незвычайны. Яна чапае й хвалюе. Яны працавалі разам ня доўга, усяго дзесяць гадоў, але ў гісторыі савецкай літаратуры пакінулі глыбокі, незгладжальны сьлед. Памяць пра іх не цьмянее, і каханьне чытачоў да іхных кніг не слабее. Шырокай вядомасьцю карыстаюцца раманы „Дванаццаць крэслаў“ і „Залатое цяля“»

Шмат прапагандуе творы сваіх «двух бацькоў» дачка Ільфа — Аляксандра Ільф, якая працуе рэдактарам выдавецтва, дзе перакладае тэксты на ангельскую мову.