Ілюзіяніст (фільм)
| Ілюзіяніст (фільм) | |
| The Illusionist | |
| Рэжысэр | Ніл Бэргэр |
|---|---|
| Прадусар | Браян Копэльман, Дэвід Лівэн, Тэд Лібовіц |
| У ролях | * Эдвар Нортан — Айзэнхайм
|
| Кампазытар | Філіп Глас |
| Апэратар | Дык Поўп |
| Час | 110 хвілін |
| Краіна | ЗША, Чэхія |
| Мова | ангельская |
Ілюзіяніст — амэрыканскі фільм, які выйшаў на экраны ў 2006 годзе.
[рэдагаваць] Сюжэт
Фільм базуецца на аповядзе Стывэна Мілхаўзэра "Ілюзіяніст Айзэнхайм". Дзеяньне адбываецца ў Вене на мяжы стагодзьдзяў. Галоўны герой, Айзэнхайм (Нортан) хлопчыкам закахаўся ў Сафі (Біль), маленькую княгіню. Яе сваякі супраць таго, каб дзеці бачыліся. Яны вымушаюць хлопчыка сысьці з роднай вёскі і пачаць вандраваць па сьвеце.
Калі ж ён вяртаецца ўжо абазнаным ілюзіяністам, то выяўляецца, што Сафі мусіць выйсьці замуж за кранпрынца Леапольда (Сьюэл). Рызыкоўныя жарты Айзенхайма не падабаюцца кронпрынцу і ён загадвае паліцыі сачыць за ім. Айзенхайм і Сафі пазнаюць адно аднаго і вырашаюць зьбегчы ад кранпрынца. Аднак гэта ня так проста, бо Сафі ведае некаторыя палітычныя сакрэты Леапольда.