Іліной
| Ілінойс | |||||
|
|||||
| Мянушка | «Зямля Лінкольна» | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сталіца | Спрынгфілд | ||||
| Найбуйнейшы горад | Чыкага | ||||
| Плошча | |||||
| 25-я па ЗША | |||||
| - агулам | 149 998 км² | ||||
| - % вады | 4 | ||||
| - шырата | 36°58' пн. ш. па 42°30' пн. ш. | ||||
| - даўгата | 87°30' з. д. па 91°30' з. д. | ||||
| Вышыня | |||||
| - сярэдняя | 182 м | ||||
| Насельніцтва | |||||
| 5-е па ЗША | |||||
| - агулам (2000) | 12,419 млн | ||||
| - шчыльнасьць | 86,27/км² | ||||
| Дата заснаваньня | 3 сьнежня 1818 (21-ы) | ||||
| Губэрнатар | Род Благаевіч | ||||
| Часавы пас | Цэнтральны час: UTC-6/-5 | ||||
| Афіцыйная старонка | |||||
Ілінойс, Іліной (па-ангельску: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, кіроўны ў групе Поўнача-Усходняга Цэнтра. Плошча — 150 тыс. км². Насельніцтва — 12,4 млн чалавек (2000) (пяты па колькасьці жыхароў штат). Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага; іншыя буйныя гарады: Рокфард, Пэорыя, Арора, Нэйпэрвіль, Дэкэйтэр.
Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкольна» (Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (Prarie State). Афіцыйны дэвіз State sovereignty, national union («Незалежнасьць штата, нацыянальны саюз»).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія і клімат
Штат разьмешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60% яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентакі — на поўдні, c Аявай на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агаё, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місысыпі.
У штаце больш 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс) і 950 азёраў.
Умераны кантынэнтальны клімат.
Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пяшчанік.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прамысловасьць з асноўным цэнтрам у раёне Чыкага ўжо з пачатку XX стагодзьдзя дазваляе штату займаць адно зь першых месцаў па індустрыяльным разьвіцьці ў краіне; сярод галінаў, што цяпер лідыруюць — перапрацоўка нафты, машынабудаваньне, харчовая прамысловасьць, вытворчасьць электраабсталяваньня, хімічная прамысловасьць.
Гістарычна найважнейшую ролю выконвала апрацоўчая прамысловасьць — перапрацоўка мяса, дрэваапрацоўка, харчовая.
Разьвітыя буйныя фэрмэрскія гаспадаркі (кукуруза, соя, пшаніца, жывёлагадоўля, сьвінагадоўля); з канца XIX стагодзьдзя штат зьяўляецца зачынальнікам шматлікіх новаўвядзеньняў у сельскай гаспадарцы.
Ва ўнутраных вадаёмах разьвітае рыбалоўства (карп і іншыя).
Прыкметнае месца ў эканоміцы займаюць турызм і сфэра абслугоўваньня.
Ілінойс — кіроўны шматгаліновы транспартны цэнтар краіны.
[рэдагаваць] Палітыка
Штат заўсёды аказваў вялікі ўплыў на палітычнае жыццё ЗША ў цэлым. Калі ў XIX стагодзьдзі тут пераважаў уплыў рэспубліканцаў, то ў XX стагодзьдзі важную ролю ў палітыцы гуляюць абедзьве палітычныя партыі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Іліной — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Encyclopedia of Chicago (2005)
- State of Illinois Web Site
- Illinois State Symbols
- Illinois Employment — State and County Data
- U.S. Census Bureau
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты |
Агаё · Аёва · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арканзас · Арызона · Арэгон · Ваёмінг · Вашынгтон · Вірджынія · Вісконсін · Вэрмонт · Гаваі · Джорджыя · Дэлавэр · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Канэктыкут · Кентукі · Луізыяна · Мантана · Масачусэтс · Мізуры · Мінэсота · Місысыпі · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Дакота · Паўднёвая Караліна · Паўночная Дакота · Паўночная Караліна · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта
|
| Фэдэральная акруга |
Вашынгтон, Акруга Калюмбія
|
| Астраўныя тэрыторыі | |
| Зьнешнія малыя выспы | |