Ілірыйскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ілірыйскія мовы — група моваў індаэўрапейскай моўнай сям'і, на якіх размаўлялі плямёны, што насялялі захад Балканскай паўвыспы і паўднёвы ўсход Апэнінскай паўвыспы ў дараманскую эпоху. Пасьля ўлучэньня гэтых тэрыторыяў у Рымскую Імпэрыю мясцовыя плямёны падлеглі раманізацыі, а ў 7 стагодзьдзі з прыходам на Балканы славянаў — славянізацыі.

Гэтая група прадстаўлена ілірыйскай мовай. Таксама, паводле меркаваньняў некаторых лінгвістаў, у групу могуць уваходзіць, ці прынамсі быць роднаснымі ёй, мэсапская і альбанская мовы.