Імавернасьць
Імавернасьць (імаверная мера), праўдападо́бнасьць[1], верае́мнасьць[2] — лікавая мера магчымасьці наступленьня пэўнай падзеі.
З практычнага пункту гледжаньня, імавернасьць падзеі — гэта суадносіна колькасьці тых назіраньняў, пры якіх падзея, якая разглядаецца, наступіла, да агульнай колькасьці назіраньняў. Такое трактаваньне дапушчальна ў выпадку дастаткова большай колькасьці назіраньняў ці вопытаў. Напрыклад, калі сярод сустрэтых на вуліцы людзей прыкладна палова — жанчыны, то можна сьцьвярджаць, што імавернасьць таго, што сустрэты на вуліцы чалавек апынецца жанчынай, роўная 1/2. Іншымі словамі, ацэнкай імавернасьці падзеі можа служыць частасьць яго наступленьня ў працяглай сэрыі незалежных паўтарэньняў выпадковага экспэрымэнту.
Згодна з вызначэньнем П’ер-Сымон Ляпляса, мерай імавернасьці называецца дроб, лічнік якой ёсьць лік усіх удачных выпадкаў, а назоўнік — лік усіх роўнамагчымых выпадкаў.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Слоўнік матэматычнае тэрміналёгіі // Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010. — Т. 2. — С. 253.
- ^ Слоўнік фізычнае тэрміналёгіі // Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010. — Т. 3. — С. 132.
Імавернасьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў