Імануіл Кант
| Імануіл Кант | |
| Immanuel Kant | |
| Дата нараджэньня | 22 красавіка 1724 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Кёнігсбэрг, Прусія |
| Дата сьмерці | 12 лютага 1804 |
| Месца сьмерці | Кёнігсбэрг, Прусія |
| Школа/традыцыя | Кантыянства, Асьветніцтва |
| Пэрыяд | філязофія 18 стагодзьдзя |
| Кірунак | Заходняя філязофія, нямецкая клясычная філязофія |
| Асноўныя зацікаўленасьці | гнасэалёгія, эпістэмалёгія, мэтафізыка, этыка |
| Значныя ідэі | катэгарычны імпэратыў, трансцэндэнтальны ідэалізім, Sapere aude, трансцэдэнтальнае адзінства апэрэпцыі, здольнасьць меркаваньня, вечны мір |
| Аказалі ўплыў | Плятон, Сэкст Эмпірык, Бэрклі, Вольф, Тэтэнз, Хатчэсан, Мантэнь, Юм, Дэкарт, Ляйбніц, Лок, Мальбранш, Ньютан, Русо, Сьпіноза |
| Наступнікі | Рэйнгальд, Якобі, Мэндэльсон, Гербарт, Фіхтэ, Шэлінг, Гегель, Шапэнгаўэр, Фрыз, Гельмгольц, Коген, Натарп, Віндельбанд, Рыкерт, Рыль, Файхінгер, Касірэр, Гусэрль, Хайдэгер, Пірз, Вітгенштайн, Апэль, Стросан, Кўайн і іншыя |
|
|
|
Імануіл Кант (па-нямецку: Immanuel Kant) (22 красавіка 1724 – 12 лютага 1804) — нямецкі філёзаф з Прусіі, заснавальнік нямецкай клясычнай філязофіі.
Кант нарадзіўся і жыў у Кёнігсбэргу (Прусія, цяпер Калінінград, Расея), выкладаў у Кёнігсбэргскім унівэрсытэце. Вядомы як стваральнік канцэпцыі трансцэдэнтальнага ідэалізму. Шмат у чым згаджаўся з Русо, цікавіўся праблемамі маралі, зьвязваў культуру з узроўнем маральнасьці.
Кант зьяўляецца заснавальнікам вучэньня аб маральных каштоўнасьцях. Ён адрозьнівае Розум практычны (мараль) і Розум тэарэтычны.
Па ягоным азначэньні, чалавек — істота, што адрозьніваецца ад зьявы (фэномэну). Падзяляе фэномэны і ноўмэны — сьвет прыроды і сьвет свабоды (ноўмэн — істота, якая мысьліць). Чалавек часткова належыць да прыроды, але ён становіцца сапраўдным чалавекам, калі імкнецца перайсьці са сьвету прыроды ў сьвет свабоды. А культура, паводле Канта, і ёсьць шляхам са сьвету прыроды ў сьвет свабоды.
Кант напісаў працу «Крытыка здольнасьці разважаць». Ён сфармуляваў свой катэгарычны імпэратыў: абыходзься зь іншым так, як ты хацеў бы, каб ён абыходзіўся з табой (падобная думка была яшчэ ў Канфуцыя, таксама ў Бібліі сустракаюцца падобныя словы: «І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабіце ім», Мацей 7:12). Кант сьцьвярджае, што гэты закон выходзіць ад Абсалюту, гэта значыць, ён аб'ектыўны, і чалавек мусіць яго засвоіць.
Чалавек — мэта, а ня сродак. У гэтым сэнс маральных законаў.
Кант разьдзяляе культуру і цывілізацыю і кажа, што «мы цывілізаваныя, але маральна недасканалыя». Ідэі маральнасьці ўласьцівыя культуры, цывілізацыя — толькі падабенства гэтай ідэі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Філязофія
[рэдагаваць] Маральнае вучэньне і праблема рэлігіі
Бог — «абсалютна неабходная існасьць». Шчыра верыць у Бога — значыць быць добрым і ўвогуле па-сапраўднаму маральным. У філязофіі Канта маральнае злучана з ідэяй боскага. Царква, зыходзячы з ідэалу веры, ёсьць усеагульнае і неабходнае маральнае злучэньне ўсіх людзей і ўяўляе сабой царства Божае на зямлі. Імкненьне ж да дамінаваньня маральнага сьветапарадку ў зямным і пачуцьцёвым жыцьці, ёсьць найвышэйшае дабро.
Уяўная мараль — тая, якая заснаваная на прынцыпах карыснасьці, прыемнасьці, інстынкту, зьнешнім аўтарытэце і рознага кшталту пачуцьцяў.
Пра наяўнасьць у чалавека маральных пачуцьцяў ці дастойнасьцяў можна судзіць па таму, як чалавек свае асабістыя інтарэсы ці ўвесь дастатак жыцьця падпарадкоўвае маральнаму абавязку — патрабаваньням сумленьня.
[рэдагаваць] Абавязак
Чалавек, які імкнецца да дабрачыннасьці, меў душы пэўны прарыў, волю, якая штурхае яго да добрых справаў. Гэта чыстая, добрая воля. Яна разумна, бо мае ў сабе здольнасьць дзейнічаць згодна ўяўленьня аб тым, як ўсе мусіць быць, — то бок аб законе правільнасьці. Чалавек выяўляе сваё стаўленьня да закона праз ступень павагі. Павага, як пачуцьцё ўласьцівае чалавеку, цалкам залежыць ад розуму і можа быць выказанае ў форме жаху ці схільнасьці. Неабходнасьць дзеяньня праз павагу да маральнага закона ёсьць абавязак.
Абавязак выказвае альбо пэўныя схільнасьці індывіда, якія зьяўляюцца прыемнымі, выгоднымі альбо адлюстроўвае маральныя ўяўленьні няхай нават і супярэчлівыя эмпірічным інтарэсам індывіда.
[рэдагаваць] Публікацыі Канта
Некаторыя публікацыі Канта:
- 1755 Allgemeine Naturgeschichte und Theorie Des Himmels (Агульная гісторыі прыроды і тэорыя нябёсаў)
- 1763 Der einzig mögliche Beweisgrund zu einer Demonstration des Daseins Gottes (Адзіны магчымы грунт для доказу дэманстрацыі існаваньня Бога)
- 1764 Beobachtungen über das Gefühl des Schönen und Erhabenen (Назіраньні што да адчуваньня прыгожага і ўзьнёслага)
- 1781 Kritik der reinen Vernunft (Крытыка чыстага розуму)
- 1783 Beantwortung der Frage: Was ist Aufklärung? (Адказ на пытаньне: што такое Асьвета?)
- 1783 Prolegomena zu einer jeden künftigen Metaphysik (Пралегамэны да будучай мэтафізыкі)
- 1784 Idee zu einer allgemeinen Geschichte in weltbürgerlicher Absicht (Ідэя да супольнай гісторыі з касмпаліцкім намерам)
- 1785 Grundlegung zur Metaphysik der Sitten (Падмурак да мэтафізыкі маралі)
- 1786 Metaphysische Anfangsgründe der Naturwissenschaft (Мэтафізычныя асновы прыродазнаўчых навук)
- 1788 Kritik der praktischen Vernunft (Крытыка практычнага розуму)
- 1790 Kritik der Urteilskraft (Крытыка разумовых здольнасьцяў)
- 1793 Religion innerhalb der Grenzen der bloßen Vernunft (Рэлігія ў межах голага розуму)
- 1795 Zum ewigen Frieden (Да вечнага міру)
- 1797 Metaphysik der Sitten (Мэтафізыка маралі)
- 1798 Anthropologie in pragmatischer Hinsicht (Антрапалёгія з прагматычнага гледзішча)
- 1798 Der Streit der Fakultäten (Сутыкненьне здольнасьцяў)
- 1803 Über Pädagogik (Пра пэдагогіку)
- 1804 Opus Postumum
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Імануіл Кант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Эпоха Асьветніцтва | |
|---|---|
| Выбітныя асобы эпохі па краінах | |
| Аўстрыя | |
| Францыя | |
| Нямеччына |
Эрхард Вэйгэль · Готфрыд Ляйбніц · Фрыдрых II · Імануіл Кант · Ґотхальд Эвраім Лэсінг · Томас Абт · Ёган Ґотфрыд Гэрдэр · Адам Вэйсгаўпт · Ёган Вольфґанґ Ґётэ ·
|
| Вялікабрытанія | |
| Італія | |
| Нідэрлянды | |
| Рэч Паспалітая |
Францішак Багамолец · Станіслаў Канарскі · Станіслаў Аўгуст Панятоўскі · Ігнацы Красіцкі · Гуга Калантай · Ігнаці Патоцкі · Станіслаў Сташыц · Ян Сьнядэцкі · Юльян Урсын Нямцэвіч · Анджэй Сьнядэцкі · Казімер Лышчынскі · Адам Станіслаў Нарушэвіч · Сімяон Полацкі · Ільля Капіевіч · Казімер Нарбут · Марцін Пачобут-Адляніцкі · Яўхім Храптовіч
гл. таксама: Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай |
| Расейская імпэрыя | |
| Гішпанія | |
| ЗША | |
| Капіталізм · Правы чалавека · Крытычнае мысьленьне · Дэізм · Дэмакратыя · Эмпірызм · Асьветлены абсалютызм Вольныя рынкі · Гуманізм · Натурфілязофія · Рацыянальнасьць · Розум · Sapere aude · Навука · Сэкулярызацыя · Фізыякратыя · Гаскала |
|