Імбрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Імбрык на пліту

Імбрык (чайнік, гарбатнік) — невялічкая кухонная прылада для гатаваньня вады ў мэтах прыгатаваньня гарбаты ці іншых гарачых напояў. Імбрыкі могуць быць электрычныя альбо прыстасаваныя да выкарыстаньня на пліце.

Імбрык мае носік і (звычайна) накрыўку, але бываюць імбрыкі без накрывак, куды вада заліваецца праз носік. У некаторых імбрыках да носіка прыладжаны сьвісток, які сыгналізуе, калі вада каляхуе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Імбрыкі прыйшлі да нас разам з гарбатай. Зьявіліся яны ў Эўропе на пачатку XVI стагодзьдзя, прышоўшы з Кітаю. Новая пакаленьне імбрыкаў - электрычных - зьявілася ў Японіі ў 1992 годзе. Масавы выраб электраімбрыкаў на кантактнай падстаўцы распачалося ў Ізраілі ў 1994 годзе.

[рэдагаваць] Тыпы імбрыкаў

[рэдагаваць] Імбрык для плітаў

Ён прадстаўляе сабой звычайную металічную ёмістасьць (з носікам, клямкай ды накрыўкай). Вада гатуецца за кошт цяпла ад газавае ці электрычнае пліты. Сьвісток на канцы носіка імбрыка падае сыгнал прыгатаваньня вады дзякуючы струмені пары.

Электрычны імбрык

[рэдагаваць] Паходны імбрык

Такі імбрык яшчэ называюць вогнешчавым (выкарыстоўваецца на вогнішчы) — галоўныя адрозьненьні заключаюцца ў асаблівасьцях яго прыстасаваньня - ў паходных умовах на адкрытым агне.

[рэдагаваць] Электрычны імбрык

Такі імбрык працуе па прынцыпу награваньне ўнутранай крыніцы цеплавой энэргіі (спіраль або дыск), які працуе ад электрычнасьці. Гэтыя імбрыкі забяспечваюцца прыладамі аўтаматычнага адлучэньня пры кіпеньні. Асноўны матэрыял для вытворчасьці - плястык, радзей - металы ці кераміка.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах