Імпэратарская пячатка Японіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імпэратарская пячатка Японіі

Імпэратарская пячатка Японіі — сымбаль у выглядзе жоўтай ці аранжавай 16-пялёсткавай хрызантэмы. Пачынаючы з пэрыяду Камакура лічыцца эмблемай японскіх імпэратараў і чальцоў японскай імпэратарскай сям’і. Імпэратарская пячатка часам выкарыстоўваецца ў якасьці дзяржаўнага гербу, хоць афіцыйнага гербу краіны ў Японіі не існуе. Малюнак імпэратарскай пячаткі складаецца з цэнтральнага кола, акружанага шаснаццацьцю пялёсткамі, звонку іх акружае другі шэраг пялёсткаў.

Як асабістая пячатка выява хрызантэмы ўпершыню было выкарыстана імпэратарам Го-Тоба. У якасьці мона імпэратарскага дома малюнак хрызантэмы быў прыняты з 1869 году. У часы рэстаўрацыі Мэйдзі згодна з указам 1871 году нікому не было дазволена выкарыстоўваць гэтую пячатку акрамя імпэратара Японіі. Пасьля Другой сусьветнай вайны гэтая забарона была адменена.

У кожнага чальца імпэратарскай сям’і была свая мадыфікаваная вэрсія імператарскай пячаткі з 14 пялёсткамі. Сьвятыні сынтаізму таксама выкарыстоўваюць імпэратарскую пячатку або ейную частку ў зьмененым выглядзе. У цяперашні час сымбалічны малюнак хрызантэмы выкарыстоўваецца ў памяшканьнях парлямэнту Японіі й дыпляматычных установах, на атрыбутах палітыкаў, а таксама друкуецца на вокладках японскіх замежных пашпартоў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]