Імпэратары Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сьвяшчэнны Рымскі Імпэратар, таксама тытул перакладаецца на беларускую як Сьвяты Рымскі Імпэратар (па-нямецку: Römischer Kaiser ці Römisch-Deutscher Kaiser, лаціна: Romanorum Imperator), быў выбарным манархам, які гаспадарыў, часта намінальна, над дробнымі дзяржаўнымі ўтварэньнямі на абшарах Цэнтральнай Эўропы з 962 да 1806 году.
Першым імпэратарам стаў Отта Вялікі, кароль Саксоніі, які быў каранаваны Рымскім імпэратарам Папам Янам XII 2 лютага 962 года. У далейшым тытул быў зьменены на Нямецка-Рымскі імпэратар. Імпэратары былі каранаваныя Папам Рымскім па сваім абраньні Імпэрскімі Электарамі таксама вядомымі як Курфюрсты. З 16 стагодзьдзя, аднак, традыцыя была перарваная. Апошняя папская каранацыя ў Рыме адбылася ў 1530 годзе пры ўзьвядзеньні на пасад Карла V. З адрачэньнем Франца II ў 1806 годзе пад час Напалеонаўскіх войнаў Імпэрыя спыніла сваё існаваньне, а зь ёй і тытул Імпэратара.
[рэдагаваць] Аттонская (Саксонская) дынастыя
- Отта I Вякілі ( 962 - 973 )
- Отта II ( 973 - 983 )
- Отта III ( 996 - 1002 )
- Генрых II Сьвяты ( 1014 - 1024 ), (нумараваны як спадкаемца Генрыха I, які быў нямецкім каралём у 919 - 936 гг., але ня меў тытула імпэратара)
[рэдагаваць] Сальская (Франкская) дынастыя
- Конрад II ( 1027 - 1039 ), (нумараваны як спадкаемца Конрада I, які быў нямецкім каралём у 911 - 918 гг., але ня меў тытула імпэратара)
- Генрых III ( 1046 - 1056 )
- Генрых IV ( 1084 - 1105 )
- Генрых V ( 1111 - 1125 )
[рэдагаваць] Дынастыя Супленбургераў
- Лётар II ( 1133 - 1137 ), (нумараваны як спадкаемца Лётара II, які быў каралём Лятарынгіі ў 855 - 869 гг., але ня меў тытула імпэратара)
[рэдагаваць] Дынастыя Штаўфэнаў (Гогэнштаўфэнаў)
- Фрэдэрык I Барбаросса ( 1155 - 1190 )
- Генрых VI ( 1197 - 1197 )
[рэдагаваць] Дынастыя Вэльфаў
- Отта IV ( 1209 - 1215 )
[рэдагаваць] Дынастыя Штаўфэнаў (Гогэнштаўфэнаў)
- Фрэдэрык II ( 1211 - 1250 )
[рэдагаваць] Дынастыя Люксэмбургаў
- Генрых VII ( 1312 - 1313 )
[рэдагаваць] Дынастыя Віттэльсбахаў
- Людвіг IV Баварскі ( 1328 - 1347 )
[рэдагаваць] Дынастыя Люксэмбургаў
[рэдагаваць] Дынастыя Габзбургаў
- Фрэдэрык III ( 1452 - 1493 )
- Максыміліян I ( 1508 - 1519 )
- Карл V ( 1519 - 1530 )
- Фэрдынанд I ( 1558 - 1564 )
- Максыміліян II ( 1564 - 1576 )
- Рудольф II ( 1576- 1612 ), (нумераваны як спадкаемца Рудольфа I, які быў каралём Нямеччыны ў 1273 - 1291 гг., але ня меў тытула імпэратара)
- Матыюс ( 1612 - 1619 )
- Фэрдынанд II ( 1619 - 1637 )
- Фэрдынанд III ( 1637 - 1657 )
- Леапольд I ( 1658 - 1705 )
- Ёзэф I ( 1705 - 1711 )
- Карл VI ( 1711 - 1740 )
[рэдагаваць] Дынастыя Віттэльсбахаў
- Карл VII Альбэрт ( 1742 - 1745 )
[рэдагаваць] Дынастыя Габзбургаў-Лятарынгскіх
- Франц I ( 1745 - 1765 )
- Ёзэф II ( 1765 - 1790 )
- Леапольд II ( 1790 - 1792 )
- Франц II ( 1792 - 1806 )
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Імпэратары Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

