Імрэ Кертэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Імрэ Кертэс
Imre Kertész
Imre Kertész (1929-) Hungarian writer by Csaba Segesvári.JPG
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 лістапада 1929 (82 гады),
Будапэшт, Вугоршчына
Грамадзянства: Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьнік
Напрамак: гуманізм, гістарычны рэалізм
Жанр: раман, аповед, эсэ
Значныя творы: «Бяз лёсу»,
«Кадзіш па ненароджанага дзіцяці»
Прэміі: Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2002)

Імрэ Кертес (па-вугорску: Imre Kertész, нар. 9 лістапада 1929) — вугорскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2002) з фармулёўкаю «за сваю творчасьць, якая супрацьпаставіла ценькую экзыстэнцыю адзінкі дэспатычнаму барбарству гісторыі»[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

У 1944—1945 — вязень канцлягераў Асьвенцым і Бухэнвальд. Апынуўшыся ў Аўшвіцэ ў 15-ці гадовым узросьце Кертэс наўмысна прыпісаў сабе 2 гады й назваўся рабочым заводу, дзеля таго каб быць на нейкі час прыгодным і адразу не трапіць у расходныя сьпісы.

Найперш Кертэс спрабаваў знайсьці падтрымку й хоць нейкую ўдзячнасьць сваёй творчасьці на радзіме, але ў адказ меў нявартыя звароты з боку радыкальных палітыкаў і чальцоў літаратурнага асяродзьдзя[2]. Ён пераяжджае ў Нямеччыну й пачынае перакладаць творы нямецкіх аўтараў на вугорскую мову, такія як — «Нараджэньне трагедыі» Ніцшэ, п’есы Дзюрэнмата, Шніцлера, Танкрэда Дорста, разважаньні Вітгенштайна — і не выдае ні воднага раману на працягу 1980-х гадоў. У цяперашні час Кертэс працягвае пісаць на вугорскай мове й падае свае працы для выданьня ў Вугоршчыне.

Сваё бачаньне сёньняшняй Вугоршчыны Імрэ Кертэс выказаў у інтэрвію ў кастрычніку 2009 году:

« За апошнія дзесяць гадоў сытуацыя ў Вугоршчыне значна пагоршылася. Тут пануюць крайнія правыя й антысэміты. Сталіца краіны Будапэшт без усякіх абмовак «балканізіравалася». Гістарычныя хваробы вугорцаў, у выглядзе схільнасьці да хлусьні й замоўчваньню відавочнага, цяпер больш характэрныя для краіны, чым калі-небудзь. »

Будапэшт, 9 кастрычніка 2009 - РІА Навіны

У 2002 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Будапэшту[2]. Кертэс і ягоная жонка сёньня жывуць у Бэрліне.

[рэдагаваць] Творчасьць

Цяжкі досьвед вязьня канцлягераў ляжыць у падмурку усяго напісанага Кертэсам. На думку швэдзкіх акадэмікаў пісьменьнік у сваёй творчасьці адказаў на складанае пытаньне «Як індывід можа працягваць жыць і думаць у эпоху, калі грамадзтва ўсё актыўней падпарадкоўвае сабе асобу?».

[рэдагаваць] Бяз лёсу

Нашмат вядомая рэч Кертэса — раман «Бяз лёсу», апісвае ўнутраны й вонкавы сусьвет пяцідзесяцігадовага Дьёргі Ковэса ў канцлягерах Аўшвіц, Бухэнвальд і Зэйц. Некаторыя крытыкі падаюць кнігу, як аўтабіяграфічную, але сам аўтар абвяргае цесную біяграфічную сувязь.

Фільм на падставе раману «Бяз лёсу» быў зроблены ў Вугоршчыне ў 2005 годзе. Сцэнар быў напісаны самім аўтарам. Нягледзячы на агульнасьць назвы, фільм больш аўтабіяграфічны чым сама кніга.

[рэдагаваць] Цытаты

  • «Паэты не заўсёды ведаюць як трэба жыць, затое амаль заўжды ведаюць як ім варта памерці». Радзіма, дом, дзяржава.
  • «Бог стварыў сьвет, чалавек стварыў Асьенцым». Радзіма, дом, дзяржава.

[рэдагаваць] Творы

  • 1975 «Бяз лёсу» (Sorstalanság)
  • 1988 «Фіяска» (A kudarc)
  • 1990 «Кадзіш па ненароджанаму дзіцяці» (Kaddis a meg nem született gyermekért)
  • 1991 «Ангельскі сьцяг» (Az angol lobogó)
  • 2001 «Мова ў выгнаньні» (A száműzött nyelv)
  • 2003 «Ліквідацыя» (Felszámolás)
  • 2006 «Файл К.» (K. dosszié)
  • 2007 «Cosmopolitan і паломніцтва (Каін і Авэль)» (Világpolgár és zarándok (Káin és Ábel))
  • 2008 «Прыгнечаная спадчыны Эўропы» (Európa nyomasztó öröksége)
  • 2009 «Фармулёўка прыгоды» (A megfogalmazás kalandja)
  • 2010 «Дзёньнік галерніка» (Haldimann-levelek)

[рэдагаваць] Узнагароды

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Імрэ Кертэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах