Інакентыюс I (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Інакентыюс I (па-лацінску: Innocentius PP. I) (? — 27 ліпеня 417) — біскуп рымскі з 22 сьнежня 401 па 27 ліпеня 417. Падчас узьяцця Рыма Аларыхам зьехаў з імпэратарам ў Равэну. Прымаў некаторы ўдзел у канфлікце Яна Златавуста з Фэафілам Александрыйскім і спрэчках пра пэлягіянства. Перапісваўся з Эранімам Блажэнным і Янам, біскупам Ерусалімскім.
