Інакенцыюс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Інакенцыюс III

Інакенцыюс III (па-лацінску: Innocentius PP. III), сьвецкае імя Лятарыё Конці ды Сэньні (па-італьянску: Lotario dei Conti di Segni; каля 1161, Гавіньняна16 ліпеня 1216, Пэруджа) — папа рымскі з 8 студзеня 1198 году па 16 ліпеня 1216 году. Сын графа Тразымонда, пляменьнік Клімэнта III. Вучыўся багаслоўю ў Парыскім унівэрсытэце й праву ў Балёнскім. У верасні 1190 году Клімэнт III прызначыў яго кардыналам[1].

Падчас пантыфікату ініцыяваў правядзеньне чацьвёртага крыжовага паходу, які ў 1204 годзе паклаў пачатак Лацінскай імпэрыі ў Канстантынопалі. Спрыяў стварэньню ў 1198 годзе ў Палестыне Тэўтонскага ордэну й аказваў падтрымку ягонаму першаму вялікаму магістру, то бок Гэнрыху Вальпоту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cardinals of the 12th Century. The Cardinals of the Holy Roman Church

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Інакенцыюс III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў