Інары-саамская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Інары-саамская мова
Аnarâškielâ
Ужываецца ў Фінляндыі
Рэгіён Муніцыпалітэт Інары, Ляпляндыя
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна 400
Клясыфікацыя

Уральская сям’я
 Фіна-вугорская галіна

  Саамская група
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў муніцыпалітэце Інары
Рэгулюецца
Код мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(B) smn
ISO 639-2(T) smn
SIL smn

І́нары-саа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы, што жывуць у муніцыпалітэце Інары (поўнач Фінляндыі). На інары-саамскай размаўляюць людзі сталага й сярэдняга ўзросту. Мове пагражае выміраньне з нагоды слабае папулярнасьці сярод моладзі. Інары-саамская — адзіная саамская мова, што распаўсюджаная выключна на тэрыторыі Фінляндыі.

На інары-саамскай мове размаўляюць побач з возерам Інары у паселішчах Авээл, Аксуярві, Ііярві, Інары, Кааманэн, Мэнэсярві, Нелім, Партака, Рэпаёкі, Сэвэтыярві, Сюсярві і Тыра.

Характарыстыка мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інары-саамская мова (абазначаная лічбай 7).

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Носьбіты інары-саамскае мовы карыстаюцца лацінскім альфабэтам. Гэты альфабэт атрымаў афіцыйны статус у 1996 годзе.

Выгляд інары-саамскага альфабэту.

А а Â â B b С с Č č D d Đ đ Е е
F f G g H h I i J j K k L l M m
N n O o P p R r S s Š š T t U u
V v Y y Z z Ž ž Ä ä Á á

У сучаснай інары-саамскай мове гукі, якія абазначаюцца літарамі ä і á, вымаўляюцца аднолькава. Аднак ёсьць разьмежаваньні стасоўна ўжытку гэтых літараў: ä ўжываецца ў першым складзе слова, калі ў другім складзе ёсьць літары е або і, у словах з адным коранем і ў дыфтонґу iä. Але літара ä не выкарыстоўваецца ў дыфтонґу uá.

Гісторыя вывучэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1859 годзе зьявілася праца Anar sämi kiela aapis kirje ja doctor Martti Lutherus Ucca katkismus — першая кніга па-інары-саамску, якая была выдадзена Эдвардам Вільґельмам Борґам. Пачаткам інары-саамскай пісьмовасьці становіцца пераклад гісторыі Бібліі, які быў зроблены ў 1906 годзе Лаўры Арвідам Ітканэнам, які да гэтага перакладаў працы Мартына Лютэра на інары-саамскую мову.

Пасьля гэтага інары-саамская мова амаль што не ўжывалася ў літаратуры, бадай што ў працах лінґвістаў.

Актыўнае кнігавыданьне па-інары-саамску пачалося толькі напрыканцы ХХ стагодзьдзя праз падтрымку Саамскага парлямэнту Фінляндыі. У 1986 годзе створана асацыяцыя Anarâškielâ servi, якая выдала шмат кнігаў, календароў і падручнікаў.

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1992 году саамы атрымалі права на выкарыстаньне саамскіх моваў у муніцыпалітэтах Фінляндыі, якія зьяўляюцца традыцыйнай тэрыторыяй пражываньня народу[1], ажыцьцяўляюцца дзяржаўныя праґрамы па падтрымцы саамскіх моваў, напрыклад г. зв. «пагружэньне ў мову», калі дзеці ад 3 да 6 год вывучаюць мову ў дзіцячых садкох. Муніцыпалітэт Інары зьяўляецца чатырохмоўным на афіцыйным узроўні (ужываюцца фінская, паўночнасаамская, інары-саамская і колта-саамская мовы).

З 2007 году існуе інтэрнэт-выданьне Kierâš online.

Паводле меркаваньня міністра юстыцыі Фінляндыі Аны-Маі Генрыксан і Саамскага парлямэнту Фінляндыі, існуе значная пагроза саамскім мовам і пэрспэктыва іх зьнікненьня. Выказваюцца думкі аб недастатковай моўнай падтрымцы, адзначаецца нястача настаўнікаў, падручнікаў і г.д.

У шматлікіх дзіцячых садках Ляпляндыі выкарыстоўваецца поўнае саамскамоўнае навучаньне дзяцей, з нулявое па другую клясы мясцовых школаў выкладаньне таксама вядзецца выключна на саамскіх мовах. Паступова ў адукацыйны працэс дадаецца фінская мова і ў шостай клясе прапорцыя саамскае й фінскае дасягае прыкладнае прапорцыі 50 на 50.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]