Інвэстыцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Інвэстыцыя - грашовыя сродкі, каштоўныя паперы і іншая маёмасьць а таксама маёмасныя правы з грашоваю ацэнкай, што ўкладаюцца ў аб'екты прадпрымальніцкае дзейнасьці з мэтаю атрыманьня прыбытку ці іншага пазытыўнага эфэкту.

Формы інвэстыцый:

Аб'екты інвэстыцый:

Актывы могуць быць як формаю, так і аб'ектам інвэстыцый.

[рэдагаваць] Клясыфікацыя інвэстыцый

Па аб'ектах укладаньняў:

  • Рэальныя: у асноўныя фонды, матар'яльна-вытворчыя запасы, нерухомасьць, нематар'яльныя актывы, навукова-дасьледчыя і канструктарскія работы, падрыхтоўка і павышэньне кваліфікацыі кадраў.
  • Фінансавыя: у каштоўныя паперы, банкаўскі дэпазыт, замежную валюту, аб'екты тэзаўрацыі.

Па формах уласнасьці:

  • Дзяржаўныя: орґанамі дзяржаўнае ўлады (цэнтралізаваныя) і дзяржаўнымі прадпрыемствамі (нецэнтралізаваныя)
  • Замежныя: ажыцьцяўляюцца замежнымі асобамі, дзяржавамі і міжнароднымі арґанізацыямі. Па мэтах адрозьніваюцца простыя і партфэльныя інвэстыцыі.

Простыя інвэстыцыі - інвэстыцыі з мэтаю росту капіталу і ўдзелу ў кіраваньні аб'ектам інвэстыцыі (як правіла адбываюцца ў выглядзе набыцьця буйнага пакету акцый: паводле МВФ: больш за 25%)

Партфэльныя інвэстыцыі - інвэстыцыі з мэтаю дывэрсыфікацыі рызыкі ўкладаньняў і атрыманьня бягучага даходу без удзелу ў кіраваньні аб'ектам інвэстыцыі

  • Сумесныя: ажыцьцяўляюцца сумесна айчыннымі і замежнымі асобамі.