Інгмар Бэргман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Інгмар Бэргман
Ernst Ingmar Bergman
Фота
Імя пры нараджэньні: Ernst Ingmar Bergman
Дата нараджэньня: 14 ліпеня 1918
Месца нараджэньня: Упсала, Швэцыя
Дата сьмерці: 30 ліпеня 2007
Месца сьмерці: Фаро, Швэцыя
Грамадзянства: Сьцяг Швэцыі Швэцыя
Прафэсія: кінарэжысэр
сцэнарыст
тэатральны рэжысэр
Кар'ера: 19442004
IMDb: ID 0000005

Эрнст І́нгмар Бэ́ргман (па-швэдзку: Ernst Ingmar Bergman Аўдыё [ˈɪŋmar ˈbærjman] ; 14 ліпеня 1918 - 30 ліпеня 2007) — знакаміты швэдзкі рэжысэр тэатру й кіно, сцэнарыст, уладальнік шматлікіх кінаўзнагарод, сярод якіх Залатая пальмавая галіна, Залаты мядзьведзь. Ягоныя фільмы тройчы атрымоўвалі Оскар у намінацыі «найлепшыя фільмы на замежнай мове». Вызнаваўся за прыхільніка ідэй экзыстэнцыялізму. У ягоных фільмах здымаліся самыя знакамітыя акторы Швэцыі, сярод якіх Макс фон Сюдаў, Бібі Андэрсан, Ліф Ульман.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Бэргман скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў літаратуру й гісторыю мастацтваў, з 1940 г. працаваў асыстэнтам рэжысэра ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. З 1942 г. займаў пасаду рэдактара сцэнараў у кінакампаніі Svensk Filmindustri. У 1944 г. Бэргман здабыў пасаду памочніка рэжысэра ў фільме «Пакута» (Hets) Альфа Шобэрга, зьнятым, да таго ж, паводле ягонага асабістага сцэнара.

Першым фільмам Бэргмана-кінарэжысэра сталася «Крыза» (1946). Усяго на ягоным рахунку – болей за 40 мастацкіх стужак, зьнятых для кіно й тэлебачаньня, прыкладна з тузін напісаных кінасцэнароў і бясконцая колькасьць тэатральных пастановак (як сцэнічных, так і радыйных). Цягам жыцьця ён працаваў дырэктарам тэатраў у Гётэборгу, Мальмё, Стакгольме ды Мюнхене.

З пачатку 1960-х Бэргман жыў на высьпе Фаро непадалёк ад Готлянду. У 1976 г. яго несправядліва зьвінавацілі ў адхіленьні ад выплаты падаткаў і арыштавалі. Пасьля вызваленьня, нягледзячы на прынесеныя прабачэньні, Бэргман вырашыў болей не працаваць у Швэцыі, зачыніў сваю кінастудыю ды зьехаў у Нямеччыну. Вярнуўся ён толькі летам 1978, але ажно да 1984 году выконваў абавякі дырэктара Residenztheater у Мюнхене.

Сваю рэжысэрскую кар’еру ў тэатры Бэргман скончыў у 2002, у кіно – у 2004. Апошнім фільмам для яго стала шчымлівая аўтабіяграфічная «Выспа Бэргмана», якую ён зьняў разам з Мары Нірэрод на ўлюбёным Фаро.

[рэдагаваць] Выбраная фільмаграфія

  • 1946: Дождж над нашым каханьнем (Det regnar på vår kärlek)
  • 1952: Жанчыны ў чаканьні (Kvinnors väntan)
  • 1953: Лета з Монікай (Sommaren Med Monika)
  • 1956: Сёмая пячатка (Det Sjunde Inseglet)
  • 1957: Сунічная паляна (Smultronstället)
  • 1958: На валаску ад жыцьця (На краі жыцьця/Nära livet)
  • 1958: Твар (Ansiktet)
  • 1960: Дзявочая крыніца (Jungfrukällan)
  • 1961: Праз цьмянае шкло (Såsom i en spegel)
  • 1964: Нічога ня кажучы пра жанчын (För att inte tala om alla dessa kvinnor)
  • 1964: Пэрсона (Persona)
  • 1964: Захапленьне Анны (En Passion)
  • 1972: Шэпт і крыкі (Viskningar Och Rop)
  • 1973: Сцэны з сямейнага жыцьця (Scener ur ett äktenskap)
  • 1975: Чароўная флейта (Trollflöjten)
  • 1976: Тварам да твара (Ansikte Mot Ansikte)
  • 1978: Восеньская саната (Höstsonaten)
  • 1982: Фані й Аляксандар (Fanny Och Alexander)
  • 1984: Пасьля рэпэтыцыі (Efter repetitionen)
  • 2003: Сарабанда (Saraband)

[рэдагаваць] Сцэнары нерэалізаваныя і напісаныя для іншых рэжысэраў

  • Нядзельнае дзіця (фільм зьняў Д. Бэргман)
  • Справа душы (нерэалізаваны)
  • Каханьне без палюбоўнікаў (нерэалізаваны)
  • Няверныя (1997, фільм у 2000 годзе зьняла Ліф Ульман)

[рэдагаваць] Найбольш значныя тэатральныя пастаноўкі

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Інгмар Бэргмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў