Інгуская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Інгуская мова
ГӀалгӀай мотт
Ужываецца ў Расеі, Казахстане
Рэгіён Інгушэтыя
Клясыфікацыя

Паўночнакаўкаская надсям'я
(неагульнапрызнана)

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Інгушэтыі (Расея)
Рэгулюецца РНІІ імя К. Мальсагава
Код мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(B) inh
ISO 639-2(T) inh
SIL

Інгу́ская мова (саманазва: ГIалгIай мотт) — мова інгушоў, распаўсюджаная на Паўночным Каўказе. На інгускай мове размаўляюць прыкладна 306 тысяч чалавек у Расеі (Інгушэтыя). Інгуская мова блізкая да чачэнскай мовы, зь якою разам яны ўтвараюць вайнаскі клястэр, які ўваходзіць у наскую галіну наска-дагестанскіх моваў.

У Інгушэтыі інгуская мова ёсьць афіцыйнай побач з расейскай. Большасьць тэхнічных тэрмінаў у інгускай мове запазычаная з расейскай ці праз расейскую мову.