Індура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Індура
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Індурскі
Тэлефонны код: +375 15(2)
Паштовы індэкс: 231712
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′34″ пн. ш. 23°53′1″ у. д. / 53.45944° пн. ш. 23.88361° у. д. / 53.45944; 23.88361Каардынаты: 53°27′34″ пн. ш. 23°53′1″ у. д. / 53.45944° пн. ш. 23.88361° у. д. / 53.45944; 23.88361
Індура на мапе Беларусі
Індура
Індура
Індура

Індура — вёска ў Беларусі, на рацэ Індура. Цэнтар сельсавету Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1481 чал. (1995). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Вялікая Бераставіца.

Індура — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Індура згадваецца ў пач. XVI ст. як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 фундаваў тут драўляны касьцёл Сьвятой Тройцы, папярэдне ў 1525 заснаваўшы мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й пал. XVIXVII стст. мясьцінай валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) у баі каля Індуры швэдскі генэрал Мэерфэльд атрымаў перамогу над расейска-саксонскім войскам. У 1720 у мястэчку ў часе кірмашу зьбіраўся для раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад[1]. У 17701780 тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога зьязджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага[2].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Індура апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Бжастоўскіх, Казлоўскіх. Станам на 1833 тут працавала 8 крамаў[3]. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 314 двароў, касьцёл, царква, сынагога, 4 габрэйскія малітоўныя дамы, прыходзкая вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод, 8 корчмаў, таргі ў нядзелі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам сельскай і мескай гмінаў Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 4 і 6 сьнежня 1932 у мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялянаў (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўраду, у падтрымку выступленьняў сялянаў в. Баранава.

У 1939 Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 траўня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіліся цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 29 сьнежня 1949 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1995 тут было 562 двары.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

На паўноўна-заходняй ускраіне Індуры знаходзіцца гарадзішча XIXIII стст.

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1815)
  • Могілкі: габрэйскія; старыя каталіцкія
  • Сынагога (XVIII—XIX стст.)
  • Царква Сьвятога Аляксандра Неўскага (1881)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 128.
  2. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 202.
  3. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 130.
  4. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  5. ^ Indura // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 278.
  6. ^ Вольга Князева, Валеры Шаблюк. Індура // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 486.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах