Індустрыяльная рэвалюцыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Індустрыя́льная рэвалю́цыя - пераход ад ручной, рамёсна-мануфактурнай да вялікай машыннай фабрычна-завадзкой вытворчасьці. Важным складнікам прамысловай рэвалюцыі было ўкараненьне ў вытворчасьць і транспарт працоўных машын і мэханізмаў, якія замянілі ручную працу людзей; стварэньне самастойнай машынабудаўнічай галіны.
Імклівае паскарэньне тэхнічнага і эканамічнага разьвіцьця, якое пачалося ў Ангельшчыне ў другой палове XVIII стагодзьдзя. Традыцыйная аграрная эканоміка была замешчаная эканомікай, у якой стала дамінаваць вытворчасьць машын і мэханічная вытворчасьць, якая стала магчымай пасьля вынаходства паравога рухавіка. Гэта зьмяніла баланс палітычных сіл ад лэндлордаў у бок прамыслоўцаў і спрыяла стварэньню гарадзкога працоўнага кляса. З 1830 году да пачатку ХХ стагодзьдзя прамысловая рэвалюцыя распаўсюдзілася на Эўропу, ЗША і Японію.

