Індуізм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Індуізм — адна з найбольш буйных (па колькасьці вернікаў) рэлігіяў сьвету. Каля 95% усіх індуістаў сьвету пражываюць у Індыі. Сфармаваўся ў І тысячагодзьдзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізма, а таксама асіміляцыі народных вераваньняў. У аснове індуізму - вучэньне аб пераўвасабленьні душаў (сансара) і карме; ушанаваньне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; сьледаваньне каставым правілам, сьвяшчэннымі лічацца: сярод жывёл - карова, зьмяя; сярод рэк - Ганг; сярод расьлін - лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і хатніх алтароў, а таксама ў сьвяшчэнных месцах. Для індуізма ўласьціва ўяўленьне аб унівэрсальнасьці і ўсеагульнасьці вярхоўнага божаства. Сёньня існуюць дзьве асноўныя плыні рэлігіі - вішнуізм і шываізм.
[рэдагаваць] Спасылкі
Індуізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў