Індывідуалізм
Індывідуалізм (па-француску: individualisme, ад лац. individuum — непадзельнае) — маральны, палітычны і сацыяльны сьветапогляд (Філязофія, ідэалёгія), якое падкрэсьлівае індывідуальную свабоду, першараднае значэньне асобы, асабістую незалежнасьць і вызнае прынцып «спадзявацца на самога сябе». Індывідуалізм супрацьпастаўляе сябе ідэі і практыцы здушэньня асобы, асабліва калі гэта прыгнечаньне ажыцьцяўляецца грамадзтвам ці дзяржаваю. Такім чынам, індывідуалізм — супрацьлегласьць камунізму, халізму, сацыялізму, фашызму, этатызму, таталітарызму, калектывізму, камунітарызму, і іншых ідэалёгій, якія настойваюць на падначаленьні індывіда грамадзтву[1].
Зьмест |
[рэдагаваць] Палітычны індывідуалізм
У палітычнай філязофіі індывідуалістычная тэорыя ўрада сьцьвярджае, што дзяржава павінна выконваць выключна ахоўную функцыю, гэта значыць абараняць свабоду кожнага індывіда, дзейнічаць як ён хоча, з адною толькі умоваю, каб ён не рабіў замах на свабоду іншага.
[рэдагаваць] Зноскі
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула па філязофіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |