Індэкс біг-маку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Індэкс біг-маку — неафіцыйны спосаб вызначэньня парытэту пакупніцкай здольнасьці (ППЗ). Індэкс біг-маку заснаваны на тэорыі парытэту пакупніцкай здольнасьці, паводле якой валютны курс павінен ураўноўваць кошт кошыку тавараў у розных краінах (то бок, адносіны абменных валютных курсаў), толькі замест кошыку бярэцца адзін стандартны бутэрброд кампаніі McDonald’s. Гэта зьдзяйсьняюць дзеля таго, каб вызначыць рэальныя абменныя курсы валютаў розных дзяржаваў. Такія дасьледаваньні часопіс «The Economist» ладзіць з 1986 року.

Кошт Біг-маку ў ЗША на 11 красавіка 2011 складае $3,80[1]. Найдаражэй Біг-мак каштуе ў Нарвэгіі ($8,27), Швэцыі ($7,66) і Швайцарыі ($7,23). Самыя танныя Біг-макі — ва Ўкраіне ($1,86), Ганконгу ($1,95), Шры-Ланцы ($1,94) і Кітаі ($2,09)[1].

У Беларусі Біг-мак каштуе 7800 беларускіх рублёў ($2,5). Паводле індэксу, гэта сьведчыць пра тое, што беларускі рубель сёньня недастаткова ацэнены, а даляр павінен каштаваць 2053 бел. рублі[1].

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ a b c Индекс Биг-Мака(рас.) Экономические новости. InfoBank.by (11 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011 г.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах