Інстытут праблем выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і экалёгіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Інстытут праблем выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і экалёгіі НАН Беларусі — навукова-дасьледчы інстытут, створаны 1 чэрвеня 1990 году на базе Інстытута торфу (19321990).

Асноўнымі навуковымі кірункамі інстытута зьяўляюцца:

  • ацэнка, прагназаваньне і аптымізацыя антрапагенных узьдзеяньняў на біясфэру;
  • распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстаньня і аховы навакольнага асяродзьдзя;
  • навуковае абгрунтаваньне стварэньня рэсурсазьберагальных тэхналёгій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстаньня цьвёрдых гаручых выкапняў.

Лябараторыі:

  • біягеахіміі ляндшафтаў;
  • фізыка-хімічнай мэханікі прыродных дыспэрсных сыстэм;
  • выкарыстаньня і аховы тарфяных радовішчаў;
  • калоідна-хімічных асноў эколагабясьпечных тэхналёгій;
  • хіміі і хімічных тэхналёгій цьвёрдага паліва;
  • бузы;
  • аграэкалёгіі;
  • фізыка-хімічных мэтадаў дасьледаваньня;
  • кліматалёгіі;
  • інфармацыйнага забесьпячэньня прыродакарыстаньня;
  • мадэляваньня геасыстэм;
  • трансфармацыі рэчыва і энэргіі ў біясыстэмах;
  • аптымізацыі геасыстэм.

Акрамя таго дзейнічаюць канструктарска-тэхналягічны аддзел, аддзел замежных сувязяў і навукова-тэхнічнай інфармацыі.

Выдаецца часопіс «Прыродныя рэсурсы» і складанка прац «Прыродакарыстаньне». Абодва выданьня ўваходзяць у сьпіс ВАК Беларусі.

Дырэктар інстытута — чалец-карэспандэнт НАН Беларусі Ў. Ф. Логінаў. Інстытут разьмешчаны ў Менску на вуліцы Ф.Скарыны, 10.

На іншых мовах