Інсульт
Інсульт — гострае парушэньне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (напрацягу некалькіх хвілінаў ці гадзінаў) зьяўленьнем асяродкавай ці агульнамазгавой нэўралягічнай сымптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны й прыводзіць да сьмерці хворага ў больш кароткі працяг часу з прычыны цэрэбральнаваскулярнай паталёгіі.
Да інсультаў адносяць інфаркт мозга, кровазьліцьцё ў мазгі й субарахнаідальнае кровазьліцьцё[1], якія маюць этыёпатагенэтычныя й клінічныя разрозьненьні.
З улікам часу рэгрэсіі нэшралягічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэньні мазгавога кровазвароту (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу 24 гадзінаў, у адрозьненьні ад самаго інсульта) і малы інсульт (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу трох тыдняў пасьля пачатку хваробы).
Судзінныя захворваньні мозга займаюць другое месца ў структуры сьмяротнасьці ад захворваньняў сыстэмы кровазварота пасьля ішэмічнай хваробы сэрца.[2][3]
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Н.В. Верещагин, М.А. Пирадов, З.А. Суслина Национальный центр инсульта — Терминология (рас.)
- ^ Ишемический инсульт можно предупредить Медицинская библиотека Пентадент.ру
- ^ Ответный удар по глобальной эпидемии — Интервью с В. И. Скворцовой
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Інсульт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Энцыкляпэдыя інсульта
- Генэтычны пашпарт і генадыягностыка
- Што такое інсульт і як яго перамагчы
- Асноўныя праблемы, якія ўзьнікаюць пры даглядзе за хворымі
- Ішэмічны інсульт — лячэньне
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |