Інтэрнацыянале Мілян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі «Інтэрнацыянале» Мілян
Internazionale.png
Поўная назва Football Club Internazionale Milano SpA
Заснаваны 9 сакавіка 1908
Горад Мілян, Італія
Стадыён Стадыё Джузэпэ Мэацца
Умяшчальнасьць: 80 074
Прэзыдэнт Масіма Марацьці
Галоўны трэнэр Андрэа Страмачыоні
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2010—2011 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Інтэрнацыянале (па-італьянску: Internazionale), таксама вядомы як Інтэрітальянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Клюб васямнаццаць разоў выйграваў у Чэмпіянаце Італіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Італіі. Трохразовы ўладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў.

Зьмест

[рэдагаваць] 2005—

15 чэрвеня 2005 г. Інтэр выйграў Кубак Італіі, перамогшы ў фінале па суме двух матчаў «Рому» (1:0 у Міляне і 2:0 у Рыме), а затым, 20 жніўня, перамог у Суперкубку Італіі «Ювэнтус» (1:0 ). 11 чэрвеня 2006 года «Інтэр» выйграў другі запар Кубак Італіі, зноў перамогшы ў фінале «Рому» (1:1 і 4:1).

У сэзоне 2005/06 у выніку кальчаполі «Інтэр» стаў чэмпіёнам. Першапачаткова чэмпіёнам стаў «Ювэнтус», але ў сувязі з судзейскім скандалам ён быў пераведзены ў Серыю Б, а з «Ляцыё», «Фіярэнціны», «Рэджины» і «Міляна» былі зmняты ачкі. У сэзоне 2006/07 Інтэр захаваў у сябе скудэтта. Гэты сэзон Інтэр пачаў з 17-ці перамог запар, пачаўшы гэтую серыю хатняй перамогай над «Ліворна» і перапыніўшы нічыёй 1:1 у хатнім матчы з «Удынэзэ». 22 красавіка 2007 г. «Інтэр» стаў чэмпіёнам пасьля перамогі 2:1 над "Сіене".

У сэзоне 2007/08 на стадыі 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў Інтэр саступіў Лівэрпулю па суме двух матчаў (0:1; 0:2). Пасьля гэтага паражэньня будучыня Манчыні ў клюбе была пастаўлена пад пытаньне. З 2008 года трэнэрам «Інтэра» стаў Жазэ Маўрынью. У першым сэзоне пад кіраваньнем Маўрынью «Інтэр» выйграў Суперкубак і чацьвёрты скудэтта запар, аднак у Лізе чэмпіёнаў пацярпеў паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд» ў 1/8 фіналу па суме двух матчаў (0:0; 0:2).

У сэзоне 2009/10 Інтэр ў 18-ы раз у сваёй гісторыі і пяты раз запар, стаў чэмпіёнам Італіі. Яго бліжэйшы сапернік па турнірнай табліцы - «Рома», адстала на 2 ачка. У гэтым сэзоне Інтэр, упершыню з 1972 года выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, па шляху абыграўшы ў 1/8 фіналу «Чэлсі» з агульным лікам 3:1 (2:1, 1:0); ў 1/4 фіналу «ЦСКА» з агульным лікам 2:0 (1:0, 1:0) і ў паўфінале «Барсэлёнe» 3:1 і 0:1. У фінале каманда Жазэ Маўрынью абыграла «Баварыю» зь лікам 2:0 за кошт дубля Дыега Міліта і выйграла свой трэці Кубак чэмпіёнаў. 10 чэрвеня 2010 г «Інтэр» абвясьціў аб падпісаньні кантракту з іспанскім трэнэрам Рафаэлем Беніцесам, але сьнежань 23 таго ж года быў адпраўлены ў адстаўку, за дрэнныя вынікі.

24 сьнежня 2010 галоўным трэнерам «Інтэра» быў прызначаны 41-гадовы спецыяліст Леанарда. 17 чэрвеня 2011 г. пакінуў пасаду трэнера «Інтэра» і стаў спартовым дырэктарам французскага «ПСЖ». 24 чэрвеня 2011 Джан П'еро Гаспэрыні узначаліў «Інтэр». 21 верасьня 2011 года ён быў зьвольнены за нездавальняючыя вынікі каманды. Пры ім «Інтэр» згуляў 5 матчаў, 4 з якіх завяршыліся паразай.

[рэдагаваць] Склад каманды

Па стане на 11 сакавіка 2012 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Жулію Сэзар 1979
2 Сьцяг Калюмбіі Аб Іван Кордаба (віцэ-капітан) 1976
4 Сьцяг Аргентыны Аб Хавіер Санэцьці (капітан) 1973
5 Сьцяг Сербіі ПА Дэян Станкавіч 1978
6 Сьцяг Бразыліі Аб Лусію 1978
7 Сьцяг Італіі Нап Джампаолё Паццыні 1984
9 Сьцяг Уругваю Нап Дыега Фарлян 1979
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Вэсьлі Снэйдэр 1984
11 Сьцяг Аргентыны ПА Рыкарда Альварэс 1988
12 Сьцяг Італіі Бр Люка Кастэляццы 1975
13 Сьцяг Бразыліі Аб Майкан 1981
14 Сьцяг Калюмбіі ПА Фрэдзі Гуарын (у арэндзе з «Порту») 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Італіі ПА Анджэлё Палёмба (у арэндзе з «Сампдорыі») 1981
18 Сьцяг Італіі Нап Андрэа Полі (у арэндзе з «Сампдорыі») 1989
19 Сьцяг Аргентыны ПА Эстэбан Камбіяса 1980
20 Сьцяг Нігерыі ПА Джоэл Обі 1991
21 Сьцяг Італіі Бр Паолё Арляндоні 1972
22 Сьцяг Аргентыны Нап Дыега Міліта 1979
23 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Ранока 1988
25 Сьцяг Аргентыны Аб Вальтэр Самуэль 1978
26 Сьцяг Румыніі Аб Крыстыян Ківу 1980
28 Сьцяг Аргентыны ПА Маўра Саратэ (у арэндзе зь «Ляцыё») 1987
30 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Люк Кастаньёс 1992
55 Сьцяг Японіі Аб Юта Нагатома 1986

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Інтэрнацыянале Мілянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах