Інтэрны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Інтэрны
Интерны
Interny.jpg
Прадусар Вячаслаў Дусмухаметаў
Артур Джанібэкян
Сямён Сьлепакоў
Аляксандар Дулерайн
У ролях Іван Ахлабысьцін
Крысьціна Асмус
Ільля Гліньнікаў
Аляксандар Ільлін
Дзьмітры Шаракоіс
Вадзім Дзямчог
Сьвятлана Камыніна
Сьвятлана Пермякова
Вытворчасьць 1+1
ТНТ
НТК
ЛАД
Дата выхаду 29 сакавіка 2010
Краіна Расея
Мова расейская
Профіль на IMDb
Афіцыйны сайт

«Інтэрны» (па-расейску: Интерны) — расейскі камэдыйны тэлевізыйны сэрыял, прысьвечаны працы лекараў-інтэрнаў. Заснаваны на сапраўднай лекарскай практыцы. Выходзіць у вячэрні этэр тэлеканала «ЛАД» з 20 верасьня 2010 году. Ідэя сэрыялу належыць Вячаславу Дусмухаметаву, сцэнарысту фільму «Наша Russia. Яйкі Лёсу», аднаму са стваральнікаў «Унівэра» і прадусару праграмы «Comedy Woman».

[рэдагаваць] Героі і выканаўцы

Галоўныя героі сэрыяла — чатыры інтэрны. Вакол іх і разьвіваецца ўвесь асноўны сюжэт.

  • Інтэрн Барыс Левін (Дзьмітры Шаракоіс) — батанік-нявіньнік. Прыйшоў у мэдыцыну, таму што ўсе сваякі ўрачы. Тыповы батанік у акулярах. Ад віду крыві можа страціць прытомнасьць. Самы хваравіты і ўразьлівы. Вельмі добра ведае латынь. Праўда, акрамя Быкава, на латыні яму пагаварыць няма з кім. Левін — самы адукаваны з інтэрнаў. Марыць стаць вялікім навукоўцам і атрымаць Нобэлеўскую прэмію. Жанчын баіцца і абагаўляе (таму што ў яго іх ніколі не было), але ў бальніцы яго ад гэтага хутка лечаць.
  • Інтэрн Варвара Чарнавус (Крысьціна Асмус) — блакітнавокая ідэалістка. Чыстая, сумленная, добрая. У мэдыцыну прыйшла ня дзеля грошай, а каб ратаваць чалавечыя жыцьці. Ня церпіць ніякай несправядлівасьці. Лічыць, што каханьне павінна быць адно і на ўсё жыцьцё. Заляцаньні Раманенкі Вара спачатку адхіляе, але потым ёй гэта спадабаецца.
  • Інтэрн Сямён Лабанаў (Аляксандар Ільлін) — просты, як шафа. У мэдыцыну прыйшоў, таму што так атрымалася. Служыў у арміі. Працаваў у хуткай дапамозе. Увесь час не высыпаецца. Просты хлопец. Жанаты. У яго ніколі няма грошай, таму ён увесь час пазычае іх у калегаў і страляе цыгарэты. Пастаянна ўвязваецца ў нейкія сумніўныя прадпрыемствы. Навука яму не даецца. Як толькі возьме ў рукі падручнік — засынае.
  • Інтэрн Глеб Раманенка (Ільля Гліньнікаў) — хлопчык-мажор. Сын галоўнага ўрача бальніцы, таму перакананы, што інтэрнатура для яго павінна праходзіць лёгка, нягледзячы на тое, што мэдыцына абсалютна не яго прызванне. Клясычны мажор — у інтэрнатуру трапіў па блаце, заўсёднік клюбаў і тусовак, да дзяўчат ставіцца несур’ёзна, хаця па ходзе сэрыяла ў Раманенкі ўзьнікае раман з Варай Чарнавус, якая спачатку не прымала яго заляцаньні. Знаходзіцца ў пастаянным канфлікце з Быкавым, які незадаволены «мажорскімі» паводзінамі інтэрна. Носіць прозвішча бацькі, зь якім маці ў разводзе.
  • Андрэй Яўгенавіч Быкаў (Іван Ахлабысьцін) — утаймавальнік бандэрлогаў і тонкая душа. Чалавек, які прысьвяціў сябе мэдыцыне. Валодае пачуцьцём гумару. Характар дрэнны. Іранічны і ў той жа час поўны сарказму. Картавіць. Не жанаты. Слухае гранж і гуляе ў STALKER, каб ня піць гарэлку!
  • Доктар-вэнэроляг Іван Натанавіч Купітман (Вадзім Дзямчог) — лепшы сябар Быкава. Вельмі разумны і вельмі хітры. У першай сэрыі самім Купітманам быў агучаны намёк, што ён яўрэй. Аматар і знаўца каньяку, а таксама іншых алкагольных напояў. Лавелас, бытавы філосаф, у сувязі з чым многія ходзяць да яго па параду ў асабістых пытаньнях. Пацыенты дораць Івану Натанавічу сьпіртное ў якасці падзякі за лячэньне або добрыя вынікі аналізаў, бывае нават, што і калегі за кансультацыю. У выніку мае вялікую калекцыю каньяку ў сябе ў кабінэце. З задавальненнем падтрымлівае Быкава, калі той разыгрывае інтэрнаў. Тройчы быў жанаты, на гэты момант халасты.
  • Мэдсястра Любоў Міхайлаўна Скрабіна (Сьвятлана Пермякова) — старанная, але шчадралюбная і балбатлівая. Звычайна ў курсе ўсіх плётак. Добрая сяброўка Вары. Любіць загадчыка аддзяленьня Быкава, шкадуе па-жаночаму інтэрна Левіна, зь якім у яе ў выніку пачынаецца раман. Плакацца ходзіць да доктара Купітмана, бо, на яе думку, ён разумны і ў яго заўсёды ёсьць каньяк.
  • Анастасія Канстанцінаўна Кісягач (Сьвятлана Камыніна) — галоўны ўрач бальніцы. Рашучая і разважлівая. Адзіная слабасьць для яе — віскі. Гэтай слабасьцю часта карыстаецца Быкаў, да якога Кісягач яшчэ са студэнцкіх гадоў адчувае складаныя пачуцьці. Даўно ў разводзе, выхоўвае сына — інтэрна Раманенку.

[рэдагаваць] Цікавыя факты

  • вобраз доктара Быкава (Іван Ахлабысьцін) зьяўляецца часткова сапраўдным. Бацька Ахлабысьціна быў галоўным лекарам, і профіль бацькі часткова ўвайшоў у вобраз самога актора;
  • Кісягач — распаўсюджаны ў Чалябінскай вобласьці тапонім: так называюцца пяць азёраў, чыгуначная станцыя і санаторый;
  • каньяк у кабінэце доктара Купітмана сапраўдны. Але падчас здымак акцёр п’е падфарбаваны чай замест алькаголю, таму ў некаторых сцэнах можна ўбачыць запацелую ад гарачага чаю чарку;
  • туалет, які ўваходзіць у склад дэкарацый бальніцы, бутафорскі, да яго не падведзеная каналізацыя. Таму побач зь ім вісіць папярэджаньне чальцам здымачнай групы, каб ніхто ім ня ўздумаў скарыстацца.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах