Інтэрнэт у КНДР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нягледзячы на множныя гутаркі пра інтэрнэт-цэнзуру ў КНДР, казаць пра яе не зусім карэктна. Доступ у Інтэрнэт маюць або партыйныя дзеячы, або прапагандысты ладу жыцьця Чучхэ навакольнаму сьвету. І нават гэтай, вельмі нешматлікай групе доступ у сетку падаецца з сур’ёзнымі абмежаваньнямі. Доступ да Інтэрнэту мае шэраг установаў, сьпіс якіх сьцьвярджаўся і пераглядаўся асабіста Кім Чэн Ынам. У сьпіс уваходзіць МЗС, некаторыя навукова-тэхнічныя арґанізацыі, служба бясьпекі. У гэтых арґанізацыях падлучаныя да інтэрнэту кампутары стаяць у адмысловых пакоях, доступ у якія ажыцьцяўляецца па спэцпропусках[1]. Паўнавартасны доступ у Інтэрнэт, такім чынам, зьяўляецца адною з найвысокіх прывілеяў для сучаснага партыйнага кіраўніцтва.

З 2009 году ў Паўночнай Карэі зьявіўся таксама мабільны Інтэрнэт. Магчымасьці доступу абмежаваныя адзіным сайтам. На дадзены момант няма зьвесткаў, ці падаецца гэта паслуга за межамі Пхеньяну.[2]

У Паўночнай Карэі доўгі час не было свайго нацыянальнага дамэну, таму нешматлікія афіцыйныя сайты грунтаваліся ў Кітаі, Японіі, Нямеччыны і ЗША. З 2007 году КНДР мае ў Інтэрнэце ўласны дамэн першага ўзроўню .kp[3]. У дадзены момант для замежных карыстачоў даступны Дзяржаўны сайт Паўночнае Карэі https://web.archive.org/web/20110124090537/http://175.45.176.14/ru/, адмініструемы Кампутарным цэнтрам Карэі ў Эўропе. Другі зарэґістраваны на дамэне сайт самога Кампутарнага цэнтру https://web.archive.org/web/20100825085744/http://kcce.kp/ утрымоўвае некалькі старонкаў пра арґанізацыю, а https://web.archive.org/web/20100825085744/http://kcce.kp/ утрымоўвае адзіную тэхнічную старонку. IP-адрасы абодвух сайтаў ставяцца да правайдара Internet Provider Berlin. Маецца таксама яшчэ некалькі дзяржаўных сайтаў.

У Паўночнай Карэі існуе унутраная сетка Кванмэн, прысьвечаная прапагандзе ідэяў Чучхэ, а таксама рознае навукова-тэхнічнае інфармацыі. Функцыянаваньне дадзенае сеткі ажыцьцяўляецца наступным чынам. Па замовах установаў Цэнтар кампутарнае інфармацыі згружае з інтэрнэту сайты, галоўным чынам навукова-тэхнічнага ўтрыманьня, праводзіць рэвізію ўтрыманьня сайту, пасьля чаго ён загружаецца ў нацыянальную сетку, і ім могуць карыстацца карэйскія навукоўцы. Некаторыя крыніцы сьцьвярджаюць, што ўлады КНДР маюць намер спыніць ізаляцыю унутранае сеткі Кванмэн і падлучыць яе да інтэрнэту[4]. Разам з тым, у прымежных з Кітаем раёнах паўночнае часткі КНДР існавалі інтэрнэт-кафэ, якія дазваляюць ажыцьцяўляць выйсьце ў Інтэрнэт (у 2007 году Міністэрства грамадзкае бясьпекі краіны распарадзілася пра іх зачыненьне)[5]. З канца 2004 году замежным фірмам і пасольствам у Пхеньяне дазволена вольнае карыстаньне інтэрнэтам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]