Інфармацыйныя тэхналёгіі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Інфармацыйныя тэхналёгіі (ІТ, ад анг. information technology, IT — чытаецца ай-ці) — шырокая кляса дысцыплінаў і сфэраў дзейнасьці, якія адносяцца да тэхналёгii кіраваньня і апрацоўкі дадзеных, у тым ліку, з ужываньнем вылічальнай тэхнікі.
У апошні час пад інфармацыйнымі тэхналёгіямі часьцей за ўсё разумеюць кампутарныя тэхналёгіі. У прыватнасьці, ІТ маюць справу з выкарыстаньнем кампутараў і праграмнага забесьпячэньня для захоўваньня, пераўтварэньня, абароны, апрацоўкі, перадачы і атрыманьні інфармацыі. Адмыслоўцаў па кампутарнай тэхніцы і праграмаваньню часта завуць ІТ-адмыслоўцамі.
Інфармацыйныя тэхналёгіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў