Інфлянцкае ваяводзтва
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Інфлянцкае ваяводзтва | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Кандамініюм[1] Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага |
| Адміністрацыйны цэнтар | Дынабург |
| Ваяводы | Ваяводы інфлянцкія |
| Кашталяны | Кашталяны інфлянцкія |
| Плошча | 12 тыс. км² |
| Час існаваньня | 1677—1772 |
Інфлянцкае ваяводзтва (лац. Ducatus Livoniae; польск. Województwo inflanckie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай, супольнае ўладаньне[2] (кандамініюм) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Знаходзілася на тэрыторыі Латгаліі[3]. Сталіца — места Дынабург.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Утварылася ў 1677 на аснове чатырох інфлянцкіх трактаў (старостваў) — Дынабурскага, Рэжыцкага, Люцынскага і Марыенгаўзэнскага. Ня мела падзелу на паветы.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, тэрыторыю ваяводзтва ўлучылі ў Пскоўскую губэрню як Дзьвінскую правінцыю.
[рэдагаваць] Ураднікі
- Асноўныя артыкулы: біскупы інфлянцкія, ваяводы інфлянцкія і кашталяны інфлянцкія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Інфлянцкае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Інфлянты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 669.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 34—39.
- ^ Інфлянцкае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 669.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
| Ваяводзтвы Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Літва |
Віленскае (1413) · Троцкае (1413) · Полацкае (1504) · Наваградзкае (1507) · Смаленскае (1508) · Віцебскае (1511) · Падляскае[v 1] (1513) · Амсьціслаўскае (1566) · Берасьцейскае (1566) · Менскае (1566) · Браслаўскае (1793) · Гарадзенскае (1793) · Мерацкае (1793)
|
|
| Русь (Украіна)[v 1] | ||
| Жамойць | ||
| Інфлянты[v 3] | ||
|
||