Інцэст
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Інцэ́ст (ад лацінскага incestus — злачынны, грахоўны) — полавая сувязь паміж блізкімі сваякамі (бацькамі і дзецьмі, братамі і сёстрамі). У пераважнай бальшыні культураў сьвету інцэст зьяўляецца табу.
[рэдагаваць] Гісторыя і міты
У славянскай традыцыі фіксуюцца архаічныя легенды пра інцэст як адпачаткова дапушчальную зьяву. У «мiтычным часе» гэта датычыцца шлюбаў першапродкаў, якія былі адзінай парай на зямлі і ня мелі выбару. Прыкладам, брат і сястра Яма і Ямі ў вэдыйскай міталёгіі, альбо калі сытуацыя паўтараецца пасьля сусьветнай катастрофы, тады працяг роду людзкога залежыць ад інцэсту. У легендзе людзі пайшлі ад Адама з Эвай, г.зн. іх першыя нашчадкі былі братамі і сёстрамі. Так людзей стала надта шмат, і Бог у імкненьні абмежаваць такі бурны рост насельніцтва забараніў шлюбы да трэцяга калена. Звычаёвае права забараняла шлюб і між хроснымі бацькамі — кумамі, а таксама між іхнымі дзецьмі:
“У пачатку сьвету жылі сабе сваякі са сваякамі, родныя сёстры з братамі, дочкі з бацькамі ці маці з сынамі, кумы з кумамі і не зналі, што гэта грэх. Тады Бог пачаў пераўтвараць іх у камяні. Раз ехалі кум з кумою з хросту і захацелі ўчыніць грэх і тут жа сталі камянямі. З таго часу пачалі людзі Бога слухаць і сталі жаніцца з чужакамі.”
У народных «біблейскіх» легендах з грэхам мешаніны крыві зьвязваецца і такая Божая кара як патоп.
У старабеларускіх павер'ях, караю за мешаніну крыві становяцца розныя стыхійныя бедзтвы — град, паводка, засуха. Гэтаксама частыя і паказаньні на тое, што ў выніку інцэсту нараджаюцца ведзьмы, упыры, ваўкалакі. З гэтым зьвязваліся і розныя калецтвы, хваробы.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Сэкс і сэксуальнасьць чалавека | |
|---|---|
| Формы сэксуальнай актыўнасьці |
Палавы акт (папярэднія ласкі, пазыцыі) · Вагінальны сэкс · Аральны сэкс · Анальны сэкс · Анілінгус · Групавы сэкс · Фінгерынг · Фістынг · Мастурбацыя · Пэтынг · Догінг |
| Сэкс-індустрыя | Эротыка · Парнаграфія · Сэксуальныя цацкі · Любрыкант · Сэкс-шоп · Сэкс па тэлефоне |
| Здароўе й адукацыя | Кантрацэпцыя · Эрэктыльная дысфункцыя · Гінэкалёгія · Асэксуальнасьць · Гіпэрсэксуальнасьць · Захворваньні, якія перадаюцца палавым шляхам · Сэксалёгія |
| Ідэнтычнасьць | Сэксуальная арыентацыя · Сэксуальная ідэнтычнасьць |
| Закон | Палавыя злачынствы · Узрост сэксуальнай згоды · Згвалтаваньне · Сэксуальнае злоўжываньне |
| Фізіялягічныя аспэкты | Палавая ўзрушанасьць · Эрэкцыя · Эякуляцыя· Палюцыя · Аргазм · Цяжарнасьць |
| Адносіны й грамадзтва | БДСМ · Сэкс-турызм · Інцэст · Сэксуальныя дэвіяцыі · Прастытуцыя · Сэксуальны комплекс · Тантрычны сэкс · Сьвінг · Рэлігія і сэксуальнасьць · Сэксуальная этыка |

