Іпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Іпа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сякерычаў
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 109 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,9 м³/с
Плошча басэйну 1010 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

Іпа — рака ў Беларусі, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Шацілавіцкім, Каленкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 109 км. Плошча вадазбору 1010 км². Выдатак вады ў вусьці 5,9 м³/с. Агульны спад ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Сякерычаў Шацілавіцкага раёну, цячэ нізінамі Гомельскага і Прыпяцкага Палесься, вусьце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудні Гарбавіцкай.

Даліна трапэцападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Абалона нізкая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м.

Разводзьдзе зь сярэдзіны сакавіка да першай дэкады траўня. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 185.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 185.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.