Ірляндзкая галадоўка 1981 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэмарыял загінулым, разьмешчаны ў Багсайдзе, зроблены ў форме літары H, якая сымбалізуе блёкі турмы Мэйз

Ірляндзкая галадоўка 1981 году (па-ангельску: 1981 Irish hunger strike) — кульмінацыя пяцігадовага пратэсту ў межах канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі, які пачаўся ў 1976 годзе, калі Брытанскі ўрад выключыў паняцьце Special Category Status, якое раней надавалася зьняволеным па гэтым канфлікце. Да пачатку галадоўкі 1981 году ўжо праходзіла некалькі галадовак вязьняў, патрабаваўшых вярнуць ім паўваенны, палітычны статус.

1 сакавіка 1981 году, у гадавіну рашэньня аб скасаваньні Спэцыяльнага статусу, галадоўку ў турме Мэйз пачаў Бобі Сэндс (анг. Bobby Sands), сябар Ірляндзкай рэспубліканскай арміі. 15 сакавіка да галадоўкі далучыўся іншы ўдзельнік, 22 сакавіка — яшчэ два.

Галадаючыя высоўвалі 5 патрабаваньняў:

  1. Права не насіць турэмную ўніформу;
  2. Права не рабіць турэмную працу;
  3. Права на свабоду сувязі зь іншымі зьняволенымі, а таксама на арганізацыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў;
  4. Права на адзін візыт, адзін ліст і адну пасылку кожны тыдзень;
  5. Поўнае права на памілаваньне (анг. full restoration of remission lost through the protest).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ірляндзкая галадоўка 1981 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў