Ірляндзкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ірляндзкая
An Ghaeilge
Ужываецца ў Ірляндыя (ў тым ліку Паўночная)
Колькасьць карыстальнікаў Ня больш, чым 1,6 млн носьбітаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская моўная сям'я

 Кельтская група
  Астраўная група    Гайдэльская падгрупа

     Ірляндзкая мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Ірляндыі Ірляндыі
Сьцяг Паўночнай ІрляндыіПаўночнай Ірляндыі
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўразьвязе
Рэгулюецца Радай па ірляндзкай мове
(Bord na Gaeilge)
Код мовы
ISO 639-1 ga
ISO 639-2(B) gle
ISO 639-2(T) gle
Gaeltachtai le hainmneacha2.svg

Ірляндзкая мова (па-ірляндзку: An Ghaeilge) — нацыянальная мова ірляндцаў, адна зь дзьвух дзяржаўных моваў Ірляндыі (разам зь ангельскай), таксама зьяўляецца афіцыйнай мовай ў Паўночнай Ірляндыі (разам з ангельскай ды ольстэрска-шатляндзкай) і адной з 23 афіцыйных моваў Эўразьвязу. Ірляндзкая мова ўваходзіць у гайдэльскую падгрупу кельтскай групы індаэўрапейскай моўнае сям'і.


Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя ірляндзкай мовы

Гісторыя Ірляндзкае мовы пачалася з прыбыцьця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірляндыю. Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных меркаваньняў, існуюць версіі ад 2000 год да н.э. і да апошніх стагодзьдзяў да н.э.

[рэдагаваць] «Прымітыўны»/Архаічны пэрыяд

Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»,[1] па-ірляндзку: Gaeilge Ársa) пэрыяд разьвіцьця зьяўляецца найстарэйшай вядомай формай ірляндзкае мовы. Вядомыя толькі фрагменты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменьні агамічным пісьмом.

[рэдагаваць] Стараірляндзкі пэрыяд

[рэдагаваць] Сярэднеірляндзкі пэрыяд

[рэдагаваць] Ранні сучасны пэрыяд

[рэдагаваць] Сучасны пэрыяд

[рэдагаваць] Сучасны стан

Асноўны артыкул: Ґялтахт (Ірляндыя)

[рэдагаваць] Дыялекты

Гістарычна ірляндзкая мова мела чатыры дыялекты: коннахтскі (захад), манстэрскі (поўдзень), ольстэрскі (поўнач), і лэнстэрскі (усход). У сваю чаргу, кожны зь іх падзяляецца на паддыялекты. У Канадзе, у прыватнасьці на паўвыспе Авалон выспы Ньюфаўндлэнд таксама ёсьць зьнешні дыялект ірляндзкае мовы.

[рэдагаваць] Коннахтскі

Асноўны артыкул: Коннахтскі дыялект ірляндзкай мовы

[рэдагаваць] Манстэрскі

Асноўны артыкул: Манстэрскі дыялект ірляндзкай мовы

Гэтым дыялектам ірляндзкай мовы гавораць пераважна ў ґялтахтах Кэрры (па-ірляндзку: Contae Chiarraí), Рынґ (па-ірляндзку: An Rinn) каля Данґарвана (па-ірляндзку: Dún Garbháin) ў Ватэрфордзе (па-ірляндзку: Contae Phort Láirge) і Мускэры (па-ірляндзку: Múscraí), таксама на выспе «Чыстага Мысу» (па-ірляндзку: Oileán Chléire) ў заходняй частцы графства Корк (Contae Chorcaí). Найважнейшае дзяленне ўнутры дыялекта — розніца паміж гаворкай графства Ватэрфорд і ўсіма астатнімі.

[рэдагаваць] Ольстэрскі

Асноўны артыкул: Ольстэрскі дыялект ірляндзкай мовы

[рэдагаваць] Лэнстэрскі

Ўсходнія, лэнстэрскія дыялекты вымерлі ў 20 стагодзьдзі. Але ірлядзкай камісіяй па фальклёры было зроблена шмат запісаў гэтага дыялекту.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Цікавыя факты

  • Ірляндзкая — адзіная мова кельцкае групы, якая мае афіцыйны статус ў Эўразьвязе.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ірляндзкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

[рэдагаваць] Галоўныя

[рэдагаваць] Граматыка і вымаўленьне

[рэдагаваць] Слоўнікі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах