Ірына Казуліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ірына Казуліна
Род дзейнасьці грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 19 кастрычніка 1959
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 23 лютага 2008
Месца сьмерці Менск, Беларусь

Ірына Казуліна (19 кастрычніка 1959 — 23 лютага 2008) — грамадзкі дзеяч, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт БДУ, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА «Планар», затым — у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасьля заканчэньня Міжнароднай школы бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.

Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адной з арганізатараў праведзенай у Менску міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

Памерла ў 19:40 23 лютага 2008 году на 49-м годзе жыцьця[1].

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]